Поддержать TUT.BY
62 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Где жили и отдыхали руководители Беларуси до Лукашенко
  2. В Москве задержан боец Алексей Кудин, ему грозит отправка в Беларусь и суд за августовские события
  3. «Танцевала, показывая, что ей все сойдет с рук». В суде по делу о надписях на щитах выступил военнослужащий
  4. Что происходит с TUT.BY? Отвечаем на назревшие вопросы
  5. Видеоурок. Как выбраться даже из глубокого снега без буксира
  6. «Хотели дать понять, что с людьми так нельзя». Пятерых мужчин судят за поврежденное авто семьи милиционера
  7. Лукашенко о госинвестпрограмме: Удивляет потеря отдельными членами правительства реалий, в которых мы живем
  8. ЕС: Санкции в отношении Беларуси пока не дали никакого эффекта
  9. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  10. «Мы уже неделю „на осадном положении“». Как жителей минских многоэтажек обходит милиция
  11. «Пуля повредила мой спинной мозг». История тренера по кроссфиту на коляске
  12. В Беларуси делают полуколичественные тесты на антитела к коронавирусу. Объясняем, что это такое
  13. Тихановская выступит перед Совбезом ООН. Представитель России назвал эту встречу провокацией
  14. «Прозревают люди уже после стройки». Архитектор — о выборе проекта дома и цене строительства
  15. Совещание у Лукашенко и «дело Бабарико» в Верховном суде. Что происходит в Беларуси 21 января
  16. Из-за резкого потепления в Беларуси на четверг объявили оранжевый уровень опасности
  17. Уже год в столице работает музей Lego, но знают о нем не все. Взглянули на коллекцию минчан
  18. Лукашенко заинтересовался пеллетами для отопления домов. Что это и сколько стоит?
  19. В Островце мужчину отправили в колонию за оскорбление Лукашенко и Караева в телеграм-чате
  20. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  21. У США новый президент: Джозеф Байден официально вступил в должность
  22. Стали известны планы по строительству жилья на 2021 год. Что, где и сколько?
  23. Российские дизайнеры назвали 19 антитрендов. Сделали разбор с белорусским экспертом
  24. С 21 января дорожает автомобильное топливо
  25. «Беларуськалий»: с работников сняты дисциплинарные взыскания, уволенные могут быть приняты обратно
  26. Посмотрели, на сколько за год подорожал один и тот же набор товаров. Разница в цене удивляет
  27. «Не чувствовал, что вокруг наркоманы». В Бресте первых 10 человек судят по большому делу о хороводе на перекрестке
  28. Ультрамарафонец из Витебска установил табличку у истока Витьбы. Вы знаете, где это?
  29. У меня в венах тромбы? Сосудистый хирург отвечает на шесть частых вопросов
  30. Заправки для электрокаров стали платными. Пользователи жалуются, но вовсе не на цены


Сяргей Макарэвіч,

Руслан Сініцын раней займаўся "тэлефоннымі тэрарыстамі". Суд над міліцыянтам праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы.

У свой час Руслан Сініцын (на фота — злева) займаўся "тэлефоннымі тэрарыстамі". Фота Nspaper.by

У Віцебскім абласным судзе паведамілі, што супрацоўнік УУС аблвыканкама Руслан Сініцын прызнаны вінаватым у службовай халатнасці. Ён асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Сініцын таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспертна-крыміналістычнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Нагадаем, крымінальная справа ў адносінах да Сініцына была заведзена па арт. 428 КК ("Службовая халатнасць"). Міліцыянт не ўзяў у 2009 адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзмітрыя Канавалава, якога летась прызналі вінаватым у здзяйсненні выбухаў у Мінску і Віцебску.

Эксперт не толькі не правёў дактыласкапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней. І такім чынам прызыўнік не быў правераны на датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзмітрыя Канавалава былі выяўлены на выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала ў 2008-м. 

Згодна з арт. 428 КК Руслану Сініцыну пагражала пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Суд над міліцыянтам праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы.

Руслан Сініцын — выпускнік Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа. Да прыходу ў міліцыю працаваў у грамадзянскай авіяцыі. Працаваў экспертам фанаскапічнай лабараторыі экспертна-крыміналістычнага цэнтра УУС аблвыканкама. Займаўся вылічэннем "тэлефонных тэрарыстаў". Затым праводзіў дактыласкапію.

Папраўчыя калоніі-пасяленні

У іх адбываюць пакаранне асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, і асуджаныя менавіта да калоніі-пасялення. Сюды пераводзяць з папраўчых калоній тых, хто ўпершыню пазбаўлены волі і цвёрда стаў на шлях выпраўлення. У такіх калоніях больш мяккія ўмовы ўтрымання, а таксама меншы комплекс абмежаванняў.

Прысуд уступіў у сілу 27 студзеня. 
-40%
-30%
-30%
-50%
-30%
-36%
-50%
-20%
-21%
-25%
-10%