Зміцер Кустоўскі,

Сам выканкам абыходзіцца краіне амаль у мільён долараў. А яго супрацоўнікі эканомяць ваду і... выкарыстоўваюць энергазберагальныя лямпачкі.

Фото: wikipedia.org

Як заўважыла Еўрарадыё, у 2012 годзе Беларусь скараціла фінансаванне міжнароднай дзейнасці на 15 мільёнаў долараў (184 мільёна долараў у 2011 годзе супраць 169 мільёнаў долараў у 2012 годзе).
 
Але на фінансаванні дзейнасці супрацоўнікаў розных міжнародных структур, у якіх прадстаўлена Беларусь, гэта скарачэнне ніяк не адбілася. Прынамсі, так кажуць самі супрацоўнікі.
 
“Радзіма, канешне, забяспечвае маю працу ў поўным аб’ёме!” — распавядае Еўрарадыё прадстаўнік Беларусі ў міжпарламенцкай асамблеі СНД Зміцер Шыла.
 
Не скардзяцца на ўмовы працы і ў мінскім прадстаўніцтве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
 
Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы ў Мінску: “Адкуль вы зрабілі выснову, што фінансаванне Саюзнай дзяржавы скарацілася? Яно такое ж самае, як і летась. Яно фарміруецца ў расійскіх рублях. У нас даволі добрыя ўмовы працы”.
 
У камітэце працуе толькі 8 чалавек. А вось у Выканкаме СНД - ажно 220 чалавек: прыкладна палова - у Мінску. Еўрарадыё палічыла: на фінансаванне дзейнасці Выканкама ў 2012 годзе краіна выдаткуе 925 тысяч долараў - на 64 тысячы менш, чым у 2011 годзе. Але ў самім Выканкаме кажуць пра сталы рост фінансавання, бо там лічаць у расійскіх рублях.
 
Выканкам СНД: “У нас не паменшылася фінансаванне. У нас дакладна ёсць рост. Магчыма, у кагосьці памяншэнне, але ў нас заўсёды ідзе рост. Бо нам на інфляцыйныя працэсы таксама даюць нейкі невялікі працэнт. У нас не бывае, каб было памяншэнне. І нам, канешне, хапае, у нас усё добра”.
 
Супрацоўніца выканкама кажа, што ўсе павелічэнні фінансавання звязаныя з інфляцыяй. Самі ж супрацоўнікі вымушаны эканоміць ваду і... выкарыстоўваць энергазберагальныя лямпачкі.
 
Акрамя ўдзелу ў вышэйзгаданых арганізацыях, рэспубліканскі бюджэт фінансуе удзел краіны ў АДКБ, Інтэграцыйным камітэце Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Камісіі Мытнага саюза і іншых структурах.
 
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пагаджаецца, што яны паўтараюць адна адну.
 
Раман Якаўлеўскі: “Так, сапраўды, некаторыя структуры дублююцца. Але галоўнае адрозненне больш прасунутай пуцінскай інтэграцыі - тое, супраць чаго заўсёды выступаў Кіеў і Ташкент - стварэнне наднацыянальных структур”.
 
Дарэчы, у наднацыянальнай структуры, Еўразійскай эканамічнай камісіі, працуе былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. І мае аклад на ўзроўні расійскіх міністраў. У большасці ж выпадкаў праца ў арганізацыях накшталт СНД лічыцца для чыноўнікаў “пенсіяй”.
 
Раман Якаўлеўскі: “Множацца бюракратычныя структуры. А што казаць пра аптымізацыю такіх структур, калі бюракратыя разраслася не толькі ў Маскве, а і ў Мінску? Проста да бюракратычных маштабаў. І ўлада. Так што казаць, што гэта такая пенсійная затока, можна”.
 
Выдаткі бюджэта РБ на ўдзел у міжнародных арганізацыях у 2012 годзе:
 
 
2011 год
2012 год
Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы
181 071 000,0 тыс. руб (59,86 млн$)
449 267 500,0 тыс. руб (53,17 млн$)
Інтэграцыйны Камітэт Еўразійскай эканамічнай супольнасці
6 411 050,0 тыс. руб (2,12 млн$)
28 404 878,0 тыс. руб (3,36 млн$)
Камісія Мытнага саюза
34 138 213,0 тыс. руб (19910,74$)
26 149 424,0 тыс. руб (3,36 млн$)
Рэспубліканскі камітэт Беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа
60 230,0 тыс. руб (19910,74$)
195 500,0 тыс. руб (23136,01 $)
Каардынацыйны камітэт па пытаннях супрацьпаветранай абароны Садружнасці Незалежных Дзяржаваў
31 860,0 тыс. руб (10532, 23$)
79 050,0 тыс. руб (9355,03$)
Арганізацыя Дагавора па калектыўнай бяспецы
1 386 239,0 тыс. руб (458260,83$)
3 543 522,0 тыс. руб (419351,72$)
Савет Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў
1 603 270,0 тыс. руб (530006,61$)
4 729 562,0 тыс. руб (559711,48$)
Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаваў
2 993 821,0 тыс. руб (989692,9$)
7 820 443,0 тыс. руб (925496,21$)
Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь
726 985,0 тыс. руб (240325,62$)
1 946 721,0 тыс. руб (230381,18$)
 
-40%
-20%
-25%
-10%
-20%
-6%
-16%
-20%
-35%
-40%
0070970