Сяргей РАСОЛЬКА,

У суботу каля 17 гадзін у праваахоўныя органы звярнулася прадаўшчыца адной з секцый сталічнага ГУМа. Паводле яе слоў, колькі хвілін таму невядомы паставіў на прылавак пакет і сказаў, што там... бомба.

Забягаючы наперад, скажам, што ніякага выбуховага прыстасавання ні ў гэтым пакеце, ні дзе-небудзь побач групай размініравання знойдзена не было. Праца буйнога гандлёвага прадпрыемства ў сувязі з гэтымі падзеямі не спынялася, для пакупнікоў толькі абмежавалі доступ да некаторых секцый. А праз некалькі гадзін па прыкметах быў затрыманы і мужчына, які "замініраваў" ГУМ.

— Яму 42 гады, паводле слоў затрыманага, апошнія 13 гадоў ён жыў у Францыі. У Беларусь вярнуўся для пражывання тут са сваім "вялікім каханнем", — па просьбе рэдакцыі распавяла падрабязнасці інцыдэнту прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Святлана Кабкова. — У краме яму чымсьці не спадабалася абслугоўванне з боку прадаўцоў, маўляў, чэргі ствараюць. Ён раз, потым другі зрабіў ім заўвагу.

У адказ яму параілі стаць — як і іншыя пакупнікі — у чаргу.

Відаць, такім шэраговым наведнікам ГУМа мужчына сябе палічыць не захацеў...

Зараз падазраваны знаходзіцца пад вартай. Вядзецца следства. За свой хуліганцкі ўчынак мужчына можа атрымаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

-10%
-10%
-12%
-20%
-21%
-15%
-5%
-20%
-20%
0070970