Общество


48 надмагільных помнікаў пашкоджана на Навабеліцкіх могілках горада Гомеля. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА сёння паведаміў намеснік дырэктара Гомельскага гарадскога спецыялізаванага камбіната камунальна-бытавога абслугоўвання Мікалай Бабушкін.

Як расказаў прадстаўнік прадпрыемства, разбітыя мармуровыя надмагільныя помнікі і вырваныя крыжы вартаўнікі выявілі робячы абход. Пашкоджаны ў асноўны месцы пахавання гамяльчан з рускімі і польскімі прозвішчамі. Увогуле нанесены ўрон склаў больш як 5 мільёнаў рублёў. Аднак аднаўленнем надмагільных помнікаў прыйдзецца займацца сваякам нябожчыкаў. Кіраўніцтва спецкамбіната ўжо звярнулася з заявай ў міліцыю.

Гэта не першы выпадак вандалізму на гомельскіх могілках, удакладніў М. Бабушкін. Па кожнаму ўзбуджалася крымінальная справа, аднак усе яны былі спынены з-за таго, што не ўдавалася знайсці вінаватых.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-10%
-50%
-15%
-10%
-16%
-10%
0061324