Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Аўдыторыя новага тэлеканала "ЛАД" складзе 77 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, Першы нацыянальны тэлеканал ахоплівае 99 працэнтаў, тэлеканал "Расія" - 58 працэнтаў, а НТБ - 44 працэнты. "ЛАД" ствараецца на базе абласных тэлерадыёкампаній і эфір будзе пабудаваны такім чынам, што рэгіянальныя і рэспубліканскія блокі будуць лагічна і гарманічна звязаны. Новы /сямейны/ тэлеканал абавязаны адпавядаць пяці асноўным якасцям: накіраванасць на выхаванне і адукацыю, непалітычны характар перадач, прагматызм, інтэрактыўнасць і забаўляльнасць.

Такія даныя даследавання сацыялагічнай лабараторыі "НОВАК", якое было зроблена па заказу Белтэлерадыёкампаніі. Удзельнікам дыскусій у фокус-групах прапанавалі зрабіць свой выбар па шкале, якая ўключае 86 азначэнняў. На думку рэспандэнтаў, сямейны тэлеканал павінен быць актыўны, выхаваўчы, добры, дружалюбны, цікавы, масавы, зразумелы, праўдзівы, агульнасямейны, модны, накіраваны ў будучае. Нагадаем, што "ЛАД" пачне сваё вяшчанне 18 кастрычніка.-