Арцём Мартыновіч,

Еўрарадыё замовіла паляванне на зубра, якога “перасунулі з асноўнага фонду ў рэзервовы”.

У Беларусі без праблем можна легальна забіць зубра і вывезці яго галаву ў якасці трафея.

“Пяць зуброў дакладна ёсць. Самы буйны самец, каштуе 40 тысяч еўра. Ёсць 30 тысяч, 25 і самка – 15 тысяч. Іх перасунулі з асноўнага фонду ў рэзервовы”, - кажуць у “Белавежскай пушчы”.



І дадаюць, што дапамогуць з дакументамі. А зубра… можна будзе абраць як мінімум з 5 жывёлін. Самы дарагі - той, што за 40 тысяч еўра, зацягне на залаты медаль.

“Гэта максімальны трафей па міжнароднай сістэме ацэнкі. Трафею прысвойваецца колькасць балаў і вызначаецца якасць медалі: срэбра, золата, бронза”, - тлумачаць у Нацыянальным парку “Белавежская пушча”.

Забіваюць зуброў, якія трапілі ў рэзервовы генафонд. Гэта старыя ці хворыя асобіны, запэўніваюць у пушчы. Аднак “залаты медаль”!

“Яны досыць старыя, сфармаваўшыся трафей, мінімум 20 гадоў. Але паляўнічых жа цікавіць не мяса, а сам трафей, галава…. У Францыю нядаўна дзве галавы ў нас вывозілі”.

У паляўнічай гаспадарцы “Белая тропа” зубры танней. На сайце нават размешчаны прэйскурант: самец на залаты медаль – 14 тысяч еўра, на срэбраны – 11800, забіць самку каштуе усяго 6,3 тысяч еўра.

Пакуль Еўрарадыё датэлефаноўвалася ў “Белую тропу”, самка за 6300... знікла.

Супрацоўніца "Белай тропы": “Там застаўся ў іх адзін зубр – самка, адзіная. А, чакайце… ужо ўсё, вось гэтую апошнюю самку яны не будуць страляць”.

Летась ДУ “ЦэнтрКурорт” упраўлення справамі прэзідэнта выставіў зубра на аўкцыён. Пачатковы кошт жывёліны быў 40 тысяч еўра. Жадаючыя забіць тады за дзень паднялі кошт да 55 тысяч.

У Мінпрыроды не бачаць праблемы ў адстрэле зуброў, бо яны хворыя ці старыя.

Супрацоўнік Мінпрыроды: “У рэзервовы генафонд пераводзяцца зубры, якія дасягнулі старасці: самкі, самцы ва ўзросце 17 гадоў, ці зубры, хворыя на невылечную хваробу, таксама сляпыя ці аслабленыя асобіны. Летась у рэзервовы фонд трапілі толькі тры зубры”.

Пры гэтым на адстрэл выстаўлена значна больш.

-20%
-10%
-10%
-30%
-50%
-50%
-10%
-10%
-25%
-7%