Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


1 лютага ў судзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці адбыўся перагляд крымінальнай справы дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Ўладзімера Кудзінава. Як патлумачыла жонка дэпутата Зоя Кудзінава, пра гэта ёй стала вядома ад старшыні раённага суду Сяргея Мікуліча. Перагляд справы, які правёў судзьдзя Леанід Семяніда з удзелам пракурора, зьвязаны з прыняцьцём новага Крымінальнага кодэксу. Ён прадугледжвае за дачу хабару - а менавіта ў гэтым быў зьвінавачаны Кудзінаў - мякчэйшае пакараньне. Нагадаем: дэпутат быў асуджаны 4 жніўня 1997 году да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Сам ён катэгарычна не прызнаў сваёй віны й заяўляў, што ягоная крымінальная справа сфабрыкаваная ў адплату за ўдзел у спробе абвяшчэньня імпічмэнту Лукашэнку. Новы Крымінальны кодэкс прадугледжвае за дачу хабару максымальнае пакараньне да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Зыходзячы з гэтага, суд Барысаўскага раёну зьнізіў апальнаму дэпутату тэрмін да пяці гадоў. Кудзінаў быў арыштаваны 4 лютага 1997 году і ў зьняволеньні знаходзіцца каля 4 гадоў. З улікам таго, што падсудны двойчы падпадаў пад амністыю й тэрмін, урэшце, быў скарочаны на 2 гады, пасьля цяперашняга прыгавору раённага суду зьняволеньне Кудзінава роўнае тром гадом. Зоя Кудзінава сказала: 5 лютага ейны муж выйдзе на волю.

Радыё Рацыя
,