Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Цягам двох дзён візыту Харадзі зьбіраецца выканаць вельмі напружаную праграму. Натуральна, што, як і кожны больш- менш значны госьць, ён сустрэнецца з Лукашэнкам. Акрамя таго, заплянаваныя перамовы з прэм'ерам Уладзімерам Ярмошыным, старшынём Савету бясьпекі Ўралам Латыпавым і, натуральна, зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым.

Іран - адна з краінаў, з кіраўніцтвам якой беларускі лідэр лёгка знаходзіць агульныя інтарэсы. Нядаўна ў Іране былі - для параўнаньня - арыштаваныя ўдзельнікі дэлегацыі за тое, што абмяркоўвалі ў Бэрліне праблемы інтэграцыі сваёй краіны ў міжнародную супольнасьць.

Санкцыі міжнароднай супольнасьці супраць Ірану былі часткова зьнятыя летась. Цяпер міжнародныя прадстаўнікі пільна адсочваюць супрацоўніцтва паміж Іранам і Расеяй. Бо ёсьць падазронасьць, што Іран займаецца распрацоўкамі па стварэньні ўласнай ядзернай зброі.

Пад час візыту Камаля Харадзі ў Менск плянуецца абмеркаваць, як Іран і Беларусь будуць падтрымліваць адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях. Наўрад ці наша краіна атрымае сур'ёзную падтрымку, бо Іран уваходзіць толькі ў ААН і Рух недалучэньня. Праўда, беларуская падтрымка ў міжнародных арганізацыях будзе ня значна большая.

У праграме візыту Камаля Харадзі ў Менск таксама прысутнасьць на імпрэзе адкрыцьця амбасады Ірану ў Беларусі. Дарэчы, беларускае прадстаўніцтва ў Іране працуе з 1997 году.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя