Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Ён распавёў пра разьвіцьцё галіны за апошнія пяць гадоў, паганарыўся дасягненьнямі беларусаў у сфэры тэлекамунікацыяў ды паразважаў аб лёсе "8 каналу".

Галоўным здабыткам мінулай "пяцігодкі" спадар Крукоўскі лічыць тое, што ў Беларусі зьявілася шмат новых відаў сувязі. Напрыклад, да 96 году мала хто наагул ведаў пра Інтэрнэт ды электронную пошту. Цяпер колькасьць карыстальнікаў глябальнага сеціва штогод павялічваецца ў некалькі разоў. Дакладнай лічбы "блуканцаў у Інтэрнэце" Міністэрства сувязі ня мае. Мікалай Крукоўскі паведаміў толькі, што ў сьнежні 2000 году было выстаўлена 117 тысяч рахункаў тым, хто падключаўся да Інтэрнэту беспарольна. У сьнежні 99-га году колькасьць такіх карыстальнікаў не перавышала 30 тысяч. Міністар сувязі паабяцаў, што ўжо сёлета ў Беларусі Інтэрнэт будзе грузіцца ўдвая хутчэй, а тарыфы пры гэтым не вырастуць.

Прадметам асаблівага гонару Міністэрства сувязі можна назваць значны прырост абанэнтаў фіксаванай тэлэфоннай сеткі. За пяць год, паводле словаў спадара Крукоўскага, падключана больш за 770 тысяч новых тэлефонаў.

М.К.: - На сёньняшні дзень у нас шчыльнасьць 28,6 на 100 жыхароў. Па сусьветнай супольнасьці гэты паказьнік - сярэдні. Сярод краінаў СНД мы першыя, Расея - на другім месцы. У той жа Латвіі шчыльнасьць такая ж, як у нас. Польшча ад нас адстала: там зараз 25 тэлефонаў на 100 жыхароў. Разьвітыя капіталістычныя краіны - тыя вышэй. Трошкі адстаем ад Японіі: там толькі 49, а ў нас 28. Але мы плянуем іх у наступнай пяцігодцы дагнаць.

Але атрымліваецца парадаксальная рэч: у Польшчы ці Літве фіксаваных тэлефонаў менш, чым у Беларусі, а тэлефоннай праблемы няма. Там дастаткова гэтак званых "мабільнікаў", якія ў "нібыта адсталых" дзяржавах каштуюць разоў у восем-дзесяць таньней, чым у нас. Рэч у тым, што рэальна мабільная сувязь не патрабуе такіх выдаткаў, як фіксаваныя тэлефоны. Гэта адпаведным чынам адбіваецца на тарыфах: звычайны тэлефон заўсёды абыходзіцца даражэй, чым "мабільнік".

У Беларусі ўсё наадварот. Фіксаваныя тэлэфоны цяпер ёсьць лічы што ў кожнай кватэры, і разьлічыцца за іх можа нават вельмі бедны чалавек. Аднак гэтае дасягненьне рынкавага сацыялізму зусім ня лепшым чынам адбіваецца на фінансавым стане прадпрыемстваў сувязі. Напрыклад, аплата за паслугі тэлэграфу пакрывае выдаткі толькі на 14 адсоткаў, гарадзкой ды сельскай тэлефоннай сувязі - прыкладна, на 8 адсоткаў, а страты ад міжгародных перамоваў у межах краіны кампэнсуюцца на 67 адсоткаў.

Між тым, павышаць памер аплаты за тэлефон пакуль ніхто не зьбіраецца. Пускаць на беларускі рынак новых апэратараў мабільнай сувязі стандарту GSM - таксама. Зрэшты, кажуць што ахвотнікі працаваць ёсьць. Нават рыхтуецца адпаведны праект, кіраваць яікм будзе маскоўскае прадстаўніцтва кампаніі "Аксельчар", і сёлета новы апэратар пачне ўжо абжываць Беларусь.

На сустрэчы з журналістамі Мікалай Крукоўскі таксама паразважаў аб лёсе "8 каналу", калектыў якога ўжо месяц сядзіць бяз працы. Міністар сувязі сьцьвярджае, што нічога дзіўнага й незаконнага ў фактычным закрыцьці тэлекампаніі не было.

М.К.: - Гэты канал яшчэ з 93-га году прызначаўся для сталічнай тэлевізіі. Гэта яшчэ падпісваў усім вядомы Кебіч Вячаслаў Францавіч. Калі нам было дазволена набыць перадатчык - нашаму рэспубліканскаму радыё-телевізійнаму перадаючаму цэнтру, - яго ўзялі ў арэнду "Менскія тэлевізійныя сеткі". Але, як і "8 канал", плацілі яны нестабільна й прыйшлося іх пазбавіць гэтага права. І ніхто неяк не пытаўся: пазбавілі ціхенька - ну й дзякуй богу. Два гады яны маўчалі, потым усё ж зьявіўся "8 канал" і ўзяў у арэнду. І таксама тыя ж пытаньні - кожны год кітайскія папярэджаньні нашага Рэспубліканскага цэнтру. Якраз зьявілася Сталічная тэлевізія, таму я ня бачу тут, як кажуць, нейкіх падкопаў. Было аддадзена тым, каму прызначаўся гэты канал.

Дарэчы, цяпер Міністэрства сувязі разглядае заяўку "8 каналу" на атрыманьне новай частаты. На які канал перакачуе "васьмёрка", - яшчэ невядома. Але кіраўніцтву прадпрыемства, дакладна, давядзецца заплаціць за новы перадатчык немалыя грошы й папсаваць нэрвы.

У зьвязку з тым, што "8 канал" нібыта нестабільна плаціў за арэнду перадатчыка, узьнікла законнае пытаньне: ці не зьбіраецца Міністэрства сувязі адключыць расейскія каналы ОРТ й РТР, якія нічога не плацяць Беларусі за рэтрансьляцыю. Са словаў спадара Крукоўскага можна было зразумець, што расейскія тэлэканалы знаходзяцца ў нейкім прывілеяваным становішчы, таму рэтрансляваць іх будуць столькі, колькі кіраўніцтва краіны пажадае.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя