ГАЛИНА КАНЦОВИК,

Пакуль у прамыіне ручая іх плавае каля 200. Прамыіна памерам каля трыццаці квадратных метраў гэта адзіная незамерзлая вада ў гарадскім парку імя 1-га траўня. Абодва возеры парку, якія лучыць гэтая ручаіна, пакрыліся тоўстым ільдом.

Паколькі месцічы падкормліваюць качак, да іх “прысуседзіліся” галубы. Качкі дзікія, але прывыклі да людзей і зусім ручныя. Птушкі прызвычаіліся зімаваць у горадзе цягам шэрагу цёплых зімаў.

Некаторыя наведнікі парка кажуць, што ноччу ў парк прыходзяць асобы Без Абазнанага Месца Жыхарства, – БАМЖы. Быццам бы гэта насельнікі ваколіцаў чыгуначнага і аўтавакзала непадалёку. Нібыта ловяць даверлівых птушак на вуду, на хлеб.

У міліцыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не адпрэчылі. 
-21%
-30%
-25%
-10%
-20%
-50%
-40%
-33%
-15%
-25%
-30%
0068422