Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  2. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  3. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  4. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  5. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  6. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  7. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  8. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  9. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  10. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  11. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  12. Расследование BYPOL о смерти Бондаренко, подорожание топлива, повышение пенсий. Что происходило в Беларуси 27 января
  13. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус
  14. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  15. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  16. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  17. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  18. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  19. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  20. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  21. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  22. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  23. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  24. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  25. Минское «Динамо» проиграло дома нижегородскому «Торпедо»
  26. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  27. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  28. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  29. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  30. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч


Пасля першага і другога падарожжа ў пошуках Цмока, у якія выпраўляўся вядомы журналіст Зміцер Навіцкі, да нас звярнуўся вядомы мастак-мультыплікатар Юлія Рудзіцкая. Яна таксама наведала некалькі беларускіх мясцінаў, каб знайсці там цмокаў. І знайшла… Прапануем вашай увазе яе аповед пра незвычайныя прыгоды.

“Акрамя таго, што я займаюся мультыплікацыяй, я яшчэ цікаўлюся гісторыяй. Не сказаць, што на прафесійным узроўні, але падчас збору і падрыхтоўкі матэрыялаў да мультфільма “Будзьма беларусамі!”, я прагледзела процьму візуальнага матэрыялу… І вось што мяне напраўду здзівіла вельмі моцна, дык гэта згадкі ў шматлікіх гістарычных дакументах такой істоты, як Цмок. Цмок згадваецца нават у Статуце Вялікага Княства Літоўскага.
 
Але, на вялікі жаль, колькі я ні шукала, я так і не знайшла аўтэнтычных выяваў беларускага Цмока. Так, беларускі Цмок, у прынцыпе, не мог моцна адрознівацца ад таго, якога мы ведаем з заходнееўрапейскіх крыніцаў, ці тых жа польскіх гравюраў. Я думаю, калі добра пашукаць, такія выявы можна знайсці і ў беларускіх кнігах і летапісах.
 
А вось апісанні я адшукала. І нават не адно. Таму сёння хачу паказаць тры вобразы, што здолела рэканструяваць на падставе нашых гістарычных крыніцаў.
 
Перш-наперш хачу прадставіць вам вось гэтага цмока, яго я сустрэла на Браслаўшчыне. Ёсць там каля самай Літоўскай мяжы невялічкая вёсачка з дзіўнай назвай з дзвюх літараў – Я Я. Мясцовыя гавораць, што гэта не проста так, а нібы ў старажытныя часы на месцы той вёскі моцна пабіліся два цмокі, але пасля яны замірыліся, а тамтэйшыя жыхары так і назвалі сваё паселішча дзвюма літарамі – Я Я. Каб кожны з цмокаў мог сказаць, што яна названая ў ягоны гонар.
 
Я мультыплікатар, а таму не вельмі давяраю словам, мне больш падабаецца тое, што я бачу на ўласныя вочы. Былое атачэнне цмока можа сказаць мне пра яго больш, чым трыста яго апісанняў. Але каб спраўдзіць словы пра браслаўскага цмока, знойдзенае мною ў кнізе Вітаўта Аляхновіча “У кіпцюрах таемных пачвар” – трактаце, напісаным у канцы XIX стагоддзя навукоўцам (жмудзінам з паходжання) пра жывёльны свет былога ВКЛ. Не буду прыводзіць словы, якімі Цмок апісаны ў гэтай кнізе, скажу толькі, што дакладна так мне яго і апісвалі бабулькі з браслаўскіх вёсак. Здаецца, не магло вуснае паданне пратрымацца ў нязменным выглядзе больш за 200 гадоў. Як бы там ні было, а вось які “фотаробат” атрымалася ў мяне скласці на Браслаўшчыне. 
 
Цмок Паазерны
 
А вось як яго апісвала мне адна мясцовая старая бабуля:
“Цмок, там гавораць недзе вялікі быў, драпежны, не-не, у нас невялікія цмокі. Ну вось як кабыла ў Цімоха, ага, блізу такі быў. Ну але ж і прыгожыя яны былі. Луска ў яго такая, што дубовы ліст з колеру, але ўся ў такім бляску, бы залатая. І хадзілі яны вельмі прыгожа, нібы хлопец малады, пародзісты. Адразу бачна было, што цмок ідзе, а не хто там. Ну, я маніць не буду – блізка не падыходзіла. Але сама бачыла, дык калі хто кажа, нібы гэта як яшчарка была, – не, адназначна гэта няпраўда, бо на яшчарку зусім былі не падобныя. Як вялікая-вялікая выжла – можа быць, ну але яны ж яшчэ золатам блішчэлі і на сонцы і ўночы, як месяц выйдзе. Ага, і лапы іначай перасоўвалі, нібы з падваротам, ці што. Ну й агнём пляваліся – куды таму сабаку. Што яшчэ ў яго было? Ну, кіпцюры на лапах, хвост, а крылы два – але невялікія, я не бачыла, каб лятаў. Дый не казаў мне пра гэта ніхто. І два рогі невялічкія яшчэ былі, але не ва ўсіх, а толькі ў дзевак іхніх. Ну, усё, здаецца, падлівай гарбаты”.
 
Такое апісанне вельмі здзівіла мяне, бо ад тых, хто паходзіць з ваколіцаў Ліды, Навагрудка, Нясвіжа, я чула зусім іншае апісанне. Мне здаецца, што менавіта такога цмока апісваў Караткевіч у “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Адно што ў Караткевіча Цмок атрымаўся істотаю пачварнаю, агрэсіўнаю, злою. Можа, ён у яго такі, якім яго малюе беларуская народная казка. Але трэба ж разумець, што казка – жанр дыдактычны, там ёсць тыповы персанаж, шаблон. Вось у беларускую казку на месца злога персанажа ўзялі Цмока. Хаця дарослыя ніколі не згадваюць Цмока як нешта дрэннае. Не, ён атрымліваецца хутчэй мілым. Людзі з гістарычнай Літвы, трохкутніка паміж Мінскам, Навагрудкам і Лідаю, гавораць, што Цмок нават жывот мае ружовы. Яшчэ гавораць, што ён мае даўгі хвост, не такі рухавы, як у цмока з Паазер’я, затое ў яго па ўсёй спіне і па хвасце раскіданыя шыпы. А яшчэ пра гэтага Цмока гавораць, што ён крыху дурнаваты, часта людзі бачаць яго нападпітку. Не тое што ён галюцынацыя, проста гэты беларускі цмок апекуецца такімі вось выпівохамі, але не алкаголікамі, а дасціпнымі мужыкамі кшталту Гервасія Вылівахі. Крылы ж у Літоўскага цмока яшчэ меншыя, чым у Цмока з Паазер’я, кіпцюры маленькія, а лапы спрытныя: ен бяжыць – а з-пад іх ва ўсе бакі іскрынкі ляцяць. Вось прыблізна так ён выглядае:
 
Цмок Літоўскі

На Палессі ж і побач з ім Цмока апісваюць больш антрапаморфным – падобным да чалавека. У Пінску людзі гавораць, што беларускі Цмок здольны нават хадзіць на задніх лапах. З усіх беларускіх цмокаў у яго самыя вялікія крылы, і ён выдатны лятун. Добра бачыць ў цемры, бо ў вачах яго заўседы скачуць гарэзлівыя хітрыкі-агеньчыкі. Жартаўнік. Калі раптам сустрэнеце – пужацца яго не трэба. Ен прыйдзе на дапамогу, калі хто трапіць ў складаную сітуацыю. Добрага чалавека ен не кране, але і пакрыўдзіць сябе не дамо. Усе ж такі вольны цмок. А ліхім людзям можа ад яго і па арэхі дастацца. Нібы асабліва спрыяе ён заблукалым падарожным. Кажуць, узімку ён можа сагрэць чалавека ці каня сваім подыхам, але ніколі не апячэ, ну хіба што бровы ледзь-ледзь. У выніку ў мяне атрымаўся такая вось яго выява:
 
Цмок Палескі
 
Цмок усе ж такі з’ява зараз рэдкая, таямнічая. І убачыць яго на уласныя вочы у нашыя часы даволі складана. Натуральна, у гэтым партрэце, як і ў першых двух, я трошкі прыфантазіравала, як мастак, але, спадзяюся, што ў мяне атрымалася злавіць і перадаць істотныя рысы, што адрозніваюць трох беларускіх цмокаў. Можа, гэта ўсё засталося нам ад крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. А можа, тры беларускія Цмокі жылі тут і ў больш старажытныя часы, і тады род іх быў яшчэ больш разнастайным.
 
Пакуль я разважала над абрысамі і колерам гэтых цікавых істотаў, то ўвесь час мяне не пакідала думка, што, здаецца, вось жылі гэтыя дзівосныя цмокі на нашай зямлі, дзесьці побач, і продкі нашыя з імі добра знаемы былі, а мы зараз чамусьці лепш ведаем іншаземных іх родзічаў, нават святкуем год Цмока па кітайскім каляндары, а нашым родным беларускім Цмокам ні увагі, ні пашаны. Таму, можа і хаваюцца яны ад нас.
Чамусьці іх выяваў не сустрэнеш ні на кірмашах, ні ў сядзібах, у якія прыязжаюць адпачыць да нас і замежныя госці. А было б выдатна. Бо нават сучаснаму прагматычнаму чалавеку усе роўна хочацца патрапіць на цуд. А зямля нашая на таямніцы багатая. І такі цікавы візуальны вобраз раскажа падарожніку пра нашу Беларусь нашмат больш, чым звычайны турыстычны буклет. А там – хто ведае, можа і пашанцуе камусьці таго цмока і пабачыць.
 
Юлія Рудзіцкая, якая ў пошуках Цмока, шмат паездзіла па Беларусі, да канца не змагла вызначыцца з тым, які цмок ёй бліжэйшы і які з іх больш адпавядае таму вобразу нашай краіны, які ўбачыць не мясцовы, турыст.

Менавіта турыст можа ўбачыць у тым, што для нас — будзённасць, незвычайныя прыгоды, цуды і, можа, нават Цмока.
Давайце на хвілінку ўявім, што адзін з гэтых цмокаў будзе выбраны турыстычным вобразам Беларусі – вобразам, які будуць скарыстоўваць турыстычныя фірмы, каб завабіць у Беларусь гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Вобразам, якім будуць карыстацца фірмы, што забаўляюць замежнікаў у Беларусі, якім экскурсаводы будуць падмацоўваць свае чароўныя гісторыі. Адным словам, які з гэтых цмокаў можа стаць турыстычным сімвалам Беларусі?

Опрос

Які з Цмокаў можа стаць турыстычным сімвалам Беларусі?

669 голосов
-50%
-15%
-31%
-10%
-10%
-30%
-50%