Сяргей Зянько,

3 лютага вечарам у лесе ля вёскі Яцкава Валожынскага раёна работнiкi стаўбцоўскай лясной гаспадаркi знайшлi целы трох зуброў без галоў.

Начальнiк следчага камiтэта Валожынскага раёна Вiталь Юрэвiч паведамiу "РГ": падобна, што зубры былi забiтыя не сёння.

На месцы працуюць аператыўнiкi.

TUT.BY: Нагадаем, на днях у Хойніцкім раёне быў забіты адзін зубр, другі - цяжка паранены. Афіцыйна пра прычыны здарэння не паведамлялася, але БелаПАН стала вядома, што ў тым месцы палявалі замежнікі. Мяркуецца, што жывёлаў забілі менавіта гэтыя паляўнічыя, пераблытаўшы зуброў з дзікамі.  
-10%
-21%
-7%
-5%
-12%
-25%
-25%