Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Некалькі крымінальных спраў па факту ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ўзбудзілі органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю /КДК/.

У прыватнасці, як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-цэнтры КДК, узбуджана крымінальная справа ў адносінах да дырэктара Бабруйскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Гідролізны завод". Са студзеня 2001 года па сакавік 2002 года на гэтым прадпрыемстве ў бухгалтарскай справаздачнасці не быў апрыходаваны ўвесь выраблены спірт, у выніку чаго дзяржаве было недаплачана акцызаў у памеры больш як 900 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа таксама ўзбуджана ў адносінах да бухгалтара ААТ "Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка". Са студзеня 2002 года па сакавік бягучага года яна не ўтрымлівала падаходны падатак па 20-працэнтнай стаўцы з вартасці прадукцыі, якая адпускалася фізічным асобам. У выніку дзяржаве прычынены ўрон у памеры каля 80 мільёнаў рублёў. Аналагічная сітуацыя выяўлена ў Жлобіне, дзе дырэктар ААТ "Геркон" у 2002 годзе наўмысна занізіў выручку ад продажу гаруча-змазачных матэрыялаў, недаплаціўшы падаткаў на агульную суму больш як 14 мільёнаў рублёў. Па гэтаму факту таксама ўзбуджана крымінальная справа.