Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Мастах затрыманы злодзей-рэцыдывіст, які ў цэнтры горада аграбіў кватэру. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў УУС аблвыканкама.

Тройчы судзімы Ф., які выйшаў з Ваўкавыскай калоніі, у час адсутнасці гаспадароў пранік праз акно ў іх трохпакаёвую кватэру і вынес дарагую стэрэа- і відэаапаратуру, іншыя рэчы і прадукты харчавання.

Пасля злачынства ён пераапрануўся ў новы касцюм і новую скураную куртку гаспадара, а сваё турэмнае адзенне пакінуў у пакоі на падлозе. Па ім супрацоўнікі міліцыі і ўстанавілі асобу злодзея. Злачынец быў затрыманы на гарадскім аўтавакзале ў момант продажу за 20 долараў украдзенага імпартнага музычнага цэнтра.

Цяпер па факту злачынства ўзбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства.
,