Сяргей КУРКАЧ,

Сёння — Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

У Беларусі даволі актыўна ажыццяўляецца развіццё экалагічнага турызму на водна-балотных угоддзях, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка.
Так, на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі на 2008—2014 гады прадугледжана накіраваць больш як 80 млрд рублёў. Толькі на развіццё турыстычнай дзейнасці запланавана выдзяленне 56 млрд бюджэтных сродкаў. Летась на рэалізацыю мерапрыемстваў гэтай праграмы было выдаткавана звыш 22 млрд рублёў. Сёлета бюджэт прыродаахоўных мерапрыемстваў запланаваны ў аб'ёме 14 млрд, у тым ліку на развіццё турызму — больш як 7 млрд рублёў.

Фота: Анатоль Кляшчук
Фота: Анатоль Кляшчук
Фота: Анатоль Кляшчук
Фота: Анатоль Кляшчук

Спецыяліст адзначыла, што сёлета на тэрыторыі заказніка "Ельня" будзе сфарміравана інфраструктура экалагічнага турызму. Фінансуецца гэты праект па лініі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН. У Ельні плануецца стварэнне экалагічнага цэнтра, арганізацыя экалагічных сцяжынак і навучанне спецыялістаў і персаналу. Замежныя інвестыцыі праекта складуць каля 450 тысяч долараў.
-30%
-15%
-10%
-50%
-70%
-17%
-30%
-20%
0069984