Мікола Бянько,

У Гомелі адбылася масавая бойка міліцыянтаў з грамадзянамі, якія чысцілі снег каля свайго катэджа № 39 па вуліцы Барыса Царыкава. У працэсе прыборкі каля іх спыніўся службовы аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі. Капітан міліцыі Пінчук праз гучную сувязь абвінаваціў грамадзянаў у забруджванні праезнай часткі. Тыя не пагадзіліся. Паводле аповедаў гаспадыні будынка Таццяны Рэпіч, якая ажыццяўляла прыборку, міліцыя прычапілася да грамадзянаў абсалютна беспадстаўна.

Таццяна Рэпіч
:
 
- Мы прыбіралі дарогу. На бардзюры ляжаў снег. Таму атрымлівалася так, што калі кідалі снег на гэты вал, то камячкі ляцелі ўніз, то бок на дарогу. У гэты момант ехала міліцэйская машына і ў гукаўзмацняльнік супрацоўнік ДАІ сказаў: “Не кідайце на дарогу снег, хопіць чысціць”.

Супрацоўнік ДАІ папярэдзіў гаспадароў дома, што яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па прычыне таго, што нібыта забрудзілі аўтадарогу. Далей міліцыянт выйшаў з машыны і прапанаваў сыну спадарыні Таццяны праехаць у Другое аддзяленне міліцыі. Калі малады мужчына адмовіўся, капітан выклікаў кагосьці па рацыі на дапамогу. Вайсковы пенсіянер Анатоль Рэпіч стаў адной з ахвяраў закалоту.
 
Анатоль Рэпіч:
 
- Патрульная машына ДАІ ў гукаўзмацняльнік кажа: “Хопіць чысціць снег і кідаць яго на праезную частку. Ён акурат спыніўся насупраць мяне. Я яму кажу: "Выйдзі з машыны і пераканайся, куды я кідаю снег". Ён пачуў, выходзіць з машыны і кажа: "Мне няма да каго тут падыходзіць". Я адрэагаваў, і сын таксама адрэагаваў троху ў грубай форме. Але мы што, не людзі? Не скажу, што ўсе супрацоўнікі ДАІ – нягоднікі. Сярод міліцыянтаў, перакананы, вельмі шмат годных людзей. Я сутыкаўся з такімі і па працы, і проста так. Заўжды пытанні вырашаліся, усё было добра. Але, як кажуць, няма роду без выроду.

Потым ніадкуль з’явіліся каля 9 міліцыянтаў. Яны накінуліся на гаспадароў дома і пачалі збіваць людзей. На малодшага Рэпіча чатыры міліцыянты апраналі кайданкі. Сведкай расправы над сваім мужам стала настаўніца англійскай мовы Яўгенія Рэпіч.
 
“Я была ў шоку ад таго, што дзеецца. Мы ж не злачынцы якія, што здзяйсняюць правапарушэнне. Мы працавалі ўсёй сям’ёй, каб людзям было нармальна хадзіць. Я б ніколі раней не падумала, што міліцыя можа паводзіць сябе такім чынам”, - падзялілася ўражаннямі ад здарэння Яўгенія Рэпіч. Дзяўчыне ад усяго ўбачанага стала кепска. На відэа бачна, як яна страціла прытомнасць. Потым Яўгенію занеслі ў хату выпадковыя мінакі, што апынуліся побач.
 
Як распавёў Анатоль Рэпіч, ён прасіў людзей у форме не заламваць яму рукі, бо мае праблемы з храбтом. Але праваахоўнікі працягвалі збіваць і лупцаваць грамадзяніна па назе, спрабуючы паваліць на зямлю.
“Я сустракаўся з кіраўніцтвам гомельскай ДАІ. Усе адэкватныя і вельмі прыязныя людзі. Кіраўніцтва пастаянна выбачалася за паводзіны падначаленых. Я спадзяюся, што справядлівасць будзе. Безадказных міліцыянтаў, якія перавысілі службовыя паўнамоцтвы, трэба пакараць”, - заўважыў Анатоль Рэпіч.

У прэс-рэлізе Гомельскай Дзяржаўтаінспекцыі зазначаецца, што ініцыятарамі здарэння сталі менавіта чальцы сям’і Рэпічаў. З дакумента вынікае, што грамадзяне забрудзілі праезную частку снегам, не рэагавалі на заўвагі міліцыянта і брыдкасловілі.
Гаспадар катэджа каля нешчаслівай пешаходнай дарожкі
Пешаходная дарожка, прыборка якой выклікала масавую бойку з ДАІшнікамі
-50%
-12%
-20%
-50%
-10%
-30%
-15%
-30%
-20%
0069984