Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўнік дзяржавы 29 верасня падпісаў Указ нумар 428 "Аб прымяненні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзян". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта краіны.

У адпаведнасці з міжурадавым беларуска-польскім пагадненнем з 1 кастрычніка 2003 года ўводзіцца візавы рэжым паездак для грамадзян абедзвюх краін. У мэтах мінімізацыі вынікаў увядзення візавых адносін гэты дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае выдачу віз без запрашэнняў. Для асобных катэгорый грамадзян дзвюх дзяржаў прадугледжаны: бязвізавы рэжым паездак; выдача віз са зніжэннем памеру платы на 50 працэнтаў тым, хто ажыццяўляе паездкі ў мэтах падтрымання сваяцкіх адносін: бясплатная выдача віз непрацаздольным інвалідам, грамадзянам ва ўзросце да 16 гадоў, а таксама ад 65 гадоў і старэйшым. У пагадненні прадугледжаны і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян, для якіх устаноўлены спрошчаны парадак перасячэння граніцы.
,