Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З просьбай забяспечыць паскарэнне выканання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграмы дзеянняў па яго рэалізацыі, а таксама прыняцці саюзнага Канстытуцыйнага акта звярнуліся да прэзідэнтаў і ўрадаў Беларусі і Расіі ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі "На шляхах развіцця Саюзнай дзяржавы". Яна адбылася сёння ў рамках Дзён Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць у Маскве. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі інтэграцыйных органаў, парламентарыі, прадстаўнікі беларускіх і расійскіх міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі шэрага прадпрыемстваў і рэгіёнаў.

Удзельнікі канферэнцыі звярнулі ўвагу на неабходнасць дасягнуць у эканамічнай сферы аптымальнага спалучэння рыначных механізмаў і адэкватнай ім сістэмы дзяржаўнага рэгулявання і кіравання, збліжэння асноўных макраэканамічных паказчыкаў развіцця дзвюх краін. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці органаў Саюзнай дзяржавы застаецца рэалізацыя вытворчых праграм.

На канферэнцыі адзначалася, што наспела неабходнасць практычнага выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных Канцэпцыяй сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі сустрэчы лічаць, што патрэбны рашучыя дзеянні органаў кіравання дзвюх краін па стварэнню ўмоў для фарміравання адзінага рынку працы, а таксама па забеспячэнню роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі ва ўсіх сферах.
,