Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


З пачатку бягучага года ў Мінску ўчынена 479 крадзяжоў аўтатранспарту, з якіх на сённяшні дзень раскрыта 40 працэнтаў. Гэтыя факты паведамілі на брыфінгу выконваючы абавязкі начальніка крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ГУУС Анатоль Савіцкі і начальнік аддзела па раскрыццю крадзяжоў аўтатранспарту гэтага падраздзялення Мікалай Верам'ёў.

За восем месяцаў уладальнікам вернута каля 300 аўтамашын, украдзеных на працягу года, а таксама 35 аўтамабіляў, украдзеных у мінулыя гады.

На думку Мікалая Верам'ёва, адной з галоўных прычын выкрадання з'яўляецца адсутнасць сігналізацыі і проціўгонных механізмаў. Злачынцы ў асноўным "бяруць, што дрэнна ляжыць". Гэта пацвярджае статыстыка: асноўная частка ўкрадзеных машын - сярэдняга класа або не вельмі новыя. А дарагія новыя машыны замежнай вытворчасці, абсталяваныя заводскай, як правіла эксклюзіўнай сігналізацыяй, менш прыцягваюць зладзеяў. Часцей за ўсё ў Мінску крадуць "Фольксвагены": з пачатку года ўкрадзены ўжо 94 машыны, знойдзены толькі 10. Другое месца ў спісе займаюць "Жыгулі": за восем месяцаў украдзена 70 аўто, знойдзена 47. Далей ідуць "Аўдзі", "Мерсэдэс", "БМВ", "Опель". Не абыдзены ўвагай і славуты савецкі "Запарожац". Яго крадуць, у асноўным, хуліганы, каб пакатацца. Дарэчы, колькасць такіх злачынстваў, якія называюцца ў міліцэйскіх пратаколах угонамі /крадзяжы ўчыняюцца з мэтай перапродажу/, складае амаль 60 працэнтаў ад агульнай колькасці злачынстваў у гэтай сферы. Крадзяжы -- не больш за 35-40 працэнтаў.

Другі тып злачынстваў найбольш небяспечны, таму што машыну ў гэтым выпадку цяжка знайсці. Яе могуць проста разабраць на запчасткі. Крадзяжы аўтатранспарту нярэдка ўчыняюць арганізаваныя злачынныя групы. Толькі ў гэтым годзе ў сталіцы было выяўлена 8 такіх груповак, у выніку чаго раскрыта больш за 60 крадзяжоў аўтамабіляў. Пры затрыманні злачынцаў паралельна раскрыты і іншыя злачынствы: захоўванне зброі і наркотыкаў, падробка дакументаў.

Больш за ўсё ад крадзяжоў і ўгонаў у Мінску церпяць Маскоўскі, Фрунзенскі і Першамайскі раёны. На думку ўдзельнікаў брыфінгу, адной з галоўных мер тут павінна стаць паўсюднае стварэнне часовых аўтастаянак. Такі вопыт ужо ёсць у Віцебску, дзе на пустках вакол спальных раёнаў створана дастатковая колькасць іх. А пустак вакол Малінаўкі і Уручча ў Мінску таксама хапае.

Як вядома, 5 жніўня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь", асноўнай мэтай якога было ўзмацненне пакаранняў за асабліва цяжкія злачынствы і некаторая лібералізацыя пакаранняў за нязначныя злачынствы. Як высветлілася на брыфінгу, да гэтай катэгорыі парламентарыі аднеслі і ўгоны з хуліганскіх намераў. Калі раней за такія злачынствы назначалася пакаранне ад 5 да 7 гадоў пазбаўлення волі, то цяпер да 5 гадоў. Такое змякчэнне ў заканадаўстве не паўплывала на сітуацыю з угонамі ў лепшы бок, лічыць Анатоль Савіцкі.

Верагодна, у парламентарыяў наконт гэтага была іншая думка...