Общество


Міністэрства інфармацыі Беларусі гатова падтрымліваць праекты Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ў сферы менеджменту СМІ і эканамічнай журналістыкі. Аб гэтым заявіў кіраўнік міністэрства Уладзімір Русакевіч на сустрэчы з дырэктарам цэнтра Петэрам Юнге-Вентрупам. Яна адбылася па просьбе нямецкага госця ў Мінску, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства інфармацыі.

Уладзімір Русакевіч падкрэсліў значэнне развіцця міжнароднага партнёрства ў сферы друку і інфармацыі. У сваю чаргу Юнге-Вентруп адзначыў, што Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр у рэалізацыі сваіх праектаў заўсёды прытрымліваецца пазіцыі канструктыўнага супрацоўніцтва з урадам Беларусі.

На сустрэчы прысутнічаў дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Віктар Балакіраў. Ён праінфармаваў аб асноўных напрамках дзейнасці гэтай арганізацыі. Паводле яго слоў, у адукацыйных праграмах удзельнічаюць журналісты ўсіх СМІ. Гэта пазіцыя была падтрымана міністрам інфармацыі Беларусі.
{banner_819}{banner_825}
-17%
-50%
-15%
-40%
-10%
-25%
-20%
-50%
-30%
0061324