152 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  2. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  3. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  4. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  5. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  6. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  7. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  8. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  9. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  10. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  11. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  12. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  13. В Минске с утра заметили силовиков и спецтехнику. МВД: «Плановые учения»
  14. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  15. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе назначенный посол США намерена работать в Беларуси
  16. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  17. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  18. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  19. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  20. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  21. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  22. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  23. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  24. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  25. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  26. Какие курсы доллара и евро установили обменники 21 апреля
  27. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  28. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  29. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  30. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна


Павел Свярдлоў,

Пасля “маўклівай акцыі” 6 ліпеня 27-гадовая магілеўчанка Юля Гарачанкова адсядзела 5 сутак на Акрэсціна. Двое ў цывільным затрымалі яе каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, калі яна спрабавала выратаваць з іх рук маладзенькага хлопчыка.

“Худзенькі, маленькі. Яны яго пад рукі схапілі і нясуць. Я паспрабавала яму дапамагчы — падбегла і пачала вырываць яго з іх рук. Але не атрымалася: мужчыны былі моцныя і зацягнулі ў аўтобус мяне разам з ім”, — распавядае Еўрарадыё Юля.

Дзяўчыну абвінавацілі ў дробным хуліганстве — за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Адзін з людзей у цывільным, які яе затрымліваў, апынуўся міліцыянтам і сведчыў супраць яе.

У судзе дзяўчына разгубілася і вырашыла абараняць сябе сама. Мяркуючы па ўсім, гэта атрымалася даволі ўдала: суддзя Юрый Гарбатоўскі даў ёй толькі 5 з магчымых 15 сутак. Потым Юля ўзяла адваката.

Юля Гарачанкова: “Атрымалася прыкольная сітуацыя. Сведкамі былі два міліцыянты (адзін з іх 7 ліпеня на судзе не з'явіўся). А ў дакументах справы напісана, што гэтыя міліцыянты дапыталі адзін аднаго! У гэтым студзені, падчас перагляду справы, адвакат звярнуў увагу суда на гэтае парушэнне. І суддзя, калі зачытвала выніковую пастанову, гэты факт улічыла”.

А ў ліпені, атрымаўшы свабоду, Юля адразу ж абскардзіла прысуд у Мінскім гарадскім судзе.

Юля Гарачанкова: “Але там прысуд Суда Першамайскага раёна пакінулі ў сіле. Не знайшлі ніякіх парушэнняў”.

Дзяўчаты, з якімі Юля пазнаёмілася на Акрэсціна, таксама спрабавалі абскарджваць свае прысуды. Але, атрымаўшы адмовы ў гарадскім судзе, апусцілі рукі. Юля ж вырашыла змагацца да канца. У выніку 16 снежня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала адмяніў пастанову суда Першамайскага раёна і… накіраваў справу Юлі Гарачанковай на новы разгляд.

Так справа вярнулася ў Суд Першамайскага раёна Мінска. Але ўжо да іншага суддзі — Ганны Паскевіч.

Юля Гарачанкова: “Гэтае пасяджэнне ў раённым судзе некалькі разоў пераносілася, бо не з’яўляліся сведкі. Але 10 студзеня паседжанне ўсё ж адбылося. Сведкі з’явіліся, суддзя іх дапытала. І вынесла канчатковае рашэнне — апраўдала мяне”.

Ці будуць пакараныя міліцыянты, якія сведчылі пра віну Юліі ў ліпені? Ці атрымае несправядліва асуджаная дзяўчына хаця б якую-небудзь кампенсацыю за 5 дзён жыцця, што прайшлі на Акрэсціна? Гэтыя пытанні пакуль што застаюцца адкрытымі.

“Гэтыя пытанні знаходзяцца па-за кампетэнцыяй суда, — распавялі Еўрарадыё ў Судзе Першамайскага раёна. — У пастанове суда ўказваюцца толькі абставіны справы”.

“Суд можа адрэагаваць прыватным прызначэннем, у якім можа адзначыць пэўныя факты. Гэта асобны дакумент — прыватнае прызначэнне, якое суд рыхтуе, калі знаходзіць парушэнне законнасці. Накіраваць яго можна ў пракуратуру, у міліцыю — туды, куды суд палічыць неабходным”, — удакладняюць у Мінскай гарадской пракуратуры. Ці складзе суддзя Ганна Паскевіч прыватнае прызначэнне па справе Юлі Гарачанковай, пакуль не вядома.

Юля збіраецца дамагчыся кампенсацыі нанесенай ёй шкоды, а таксама паскардзіцца на дзеянні міліцыянтаў у пракуратуру. Але з адвакатам гэта пакуль што не абмяркоўвала: трэба дачакацца, пакуль пройдзе 10 дзён з пастановы суда, і яна стане ў справе затрымання дзяўчыны канчатковай.
-15%
-10%
-15%
-21%
-25%
-25%