Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Летась у бюджэт паступіла 1,5 млрд руб. ад прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасьці ды 4,5 млрд руб. - ад аб'ектаў камунальнай уласнасьці. За 10 гадоў незалежнасьці цалкам ці часткова прыватызавана больш за 3.300 аб'ектаў. Па зьвестках Міжнароднай Фінансавай Карпарацыі, Сусьветнага Банку ды некаторых іншых арганізацыяў, тэмпы прыватызацыі ў Беларусі даволі марудныя. У 1997 г. доля прыватнага сэктару ў валавым унутраным прадукце краіны складала 15-25%. Па гэтым паказьніку наша дзяржава сярод краінаў СНД апярэджвае толькі Туркмэністан.

З агульнай колькасьці рэфармаваных аб'ектаў 1.353 дзяржаўных прадпрыемстваў ператвораныя ў адкрытыя акцыянэрныя таварыствы, прыкладна столькі ж прададзена на аўкцыёнах альбо па конкурсе, 713 прадпрыемстваў выкупленыя працоўнымі калектывамі. У 2000 г. рэфармаваныя 52 аб'екты рэспубліканскай уласнасьці. 49 зь іх сталі акцыянэрнымі таварыствамі. Летась была ўзноўленая практыка продажу прадпрыемстваў рэспубліканскай уласнасьці на аўкцыёнах - з малатка пайшлі 3 прадпрыемствы. За мінулы год прыватызываныя таксама 124 аб'екты камунальнай гаспадаркі. Прыватызацыя працягвае спрыяць занятасьці насельніцтва. Цяпер на прыватызаваных прадпрыемствах працуе амаль 730 тысяч чалавек.

У адпаведнасьці зь цяперашнім заканадаўствам грамадзянам Беларусі было налічана й выдадзена 427 млн іменных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасьць". Аднак колькасьць рэфармаваных на сёньняшні дзень прадпрыемствах рэспубліканскай уласнасьці забясьпечвае пагашэньне ня больш за 60% індывідуальных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасьць". Атрымалася так, што прыватызаваныя прадпрыемствы аказаліся пад падвойным прэсам: акрамя падаткаў трэба плаціць дэвідэнды акцыянэрам, якія нічога ня ўнесьлі, але "вымываюць" апошні прыбытак.

Ня вырашанай засталася яшчэ адна праблема - кіраваньне. Прыватызаваныя прадпрыемствы фармальна лічацца незалежнымі, але рэальна не атрымалі ніякай самастойнасьці. Дзяржава па-ранейшаму кіруе гэтымі суб'ектамі гаспадараньня: "спускае" ім пляны ды рэгулюе кошты. Таму на апошнім паседжаньні Міжнароднага Клюбу Дырэктараў пры Беларускай Навукова-Прамысловай Асацыяцыі абмяркоўвалася пытаньне пра неабходнасьць спыненьня прыватызацыі за "ваўчары". На думку кіраўнікоў прадпрыемстваў, неабходна зьмяніць існае заканадаўства аб прыватызацыі такім чынам, каб у выніку акцыянаваньня суб'екты гаспадараньня атрымлівалі рэальныя інвэстыцыі й сапраўды самастойна працавалі на рынку. Дарэчы, адпаведныя прапановы ўжо ўнесеныя ва ўрад.

Згодна з Канцэпцыяй кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю ў 2001-2002 гг. неабходна правесьці прыватызацыю ня менш за 75% унітарных прадпрыемстваў з колькасьцю працаўнікоў да 200 чалавек, у асноўным скончыць прыватызацыю прадпрыемстваў гандлю й грамадзкага харчаваньня, пабытовага абслугоўваньня.

У Міністэрстве Дзяржаўнай Маёмасьці лічаць: колькасьць аб'ектаў гэтай формы маёмасьці павінна быць аптымізаваная. Прыватызацыю трэба праводзіць больш актыўна. Практыку рэфармаваньня дзяржпрадпрыемстваў толькі па ініцыятыве працоўных калектываў трэба мяняць. Да таго ж праблемы стварэньня эфэктыўнай сыстэмы кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю прымушаюць разглядаць прыватызацыю як частку адзінай тэхналёгіі кіраваньня аб'ектамі дзяржуласнасьці. Мэтай палітыкі ўладаў у галіне прыватызацыі павінна стаць кардынальнае павышэньне эфэктыўнасьці функцыяваньня прадпрыемстваў і эканомікі наагул.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя