Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Канстытуцыйны Суд краіны прыняў да разгляду заяву аднаго зь сябраў прафсаюзу мэдычных работнікаў, які скардзіцца на цяперашнюю сыстэму спагнаньня прафсаюзных складак. 31 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Фэдэрацыі Прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык заявіў, што не разумее прычынаў, што пабудзілі дзяржаўны орган парушыць заканадаўства, якое кажа, што грамадзяны ня маюць права звароту ў Канстытуцыйны Суд краіны.

Пра зварот аднаго з мэдыкаў у Канстытуцыйны Суд паведаміла інфармацыйнага праграма БТ "Панарама". Ягонае імя не паведамлялася. Як стала вядома "Рацыі", гэта працаўнік сталічнай лякарні нумар 10. Ён, як паведаміла телевізія, зьвярнуўся ў Канстытуцыйны Суд зь лістом, у якім прасіў праверыць, ці адпавядае беларускаму заканадаўству сыстэма аплаты прафсаюзных складак праз бухгальтэрыю. Такая сыстэма традыцыйна дзейнічае ў беларускіх установах і на прадпрыемствах, складкі ўтрымліваюцца зь сябраў ФБП і незалежных прафсаюзаў.

Кіраўнік Фэдэрацыі Прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык пракамэнтаваў факт увагі Канстытуцыйнага суду да ўнутрыпрафсаюзнага пытаньня.

У.Г.: - Если бы не было такого гражданина и такого заявления, оно было бы придумано. Уникальность его в том, что заявление гражданина принимается и в экстренном порядке будет рассмотрено весьма солидным учреждением, которое никогда не проявляло такой прыти. Это первое. Второе - установленный порядок перечисления взносов абсолютно законен, он соответствует всем международным критериям. Право любого гражданина состоять в любом профсоюзе и соблюдать порядок уплаты взносов. Это определяет не член профсоюза. Это определено уставами профсоюзов.

Цяперашні парадак пералічэньня прафсаюзных складак адпавядае духу й літары 87-й Канвэнцыі Міжнароднай Арганізацыі Працы. Яна дэкляруе права на свабоду аб'яднаньня ў асацыяцыі й неўмяшаньне ў іхную дзейнасьць з боку дзяржавы. Найбольш прэтэнзіяў міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі маюць да ўраду Беларусі з прычыны парушэньня ім якраз гэтай Канвэнцыі.

У такіх дзеяньнях Канстытуцыйнага Суда кіраўнік ФПБ бачыць палітычныя матывы.

У.Г.: - Нам понятно, почему это делается - здесь политический аспект проблемы. Но любое решение Конституционного суда, если будет идти в разрез с общепринятыми нормами - теми же Конвенциями МОТ, ратифицированными Республикой Беларусь, вы понимаете, как можно и нужно трактовать. Поэтому мы резко негативно относимся к этой ситуации. Естественно, она получит дальнейшее звучание при рассмотрении жалобы белорусских профсоюзов.

Скаргу, на якую спасылаецца сп. Ганчарык, некалькі прафсаюзаў ФПБ і Кангрэс Дэмакратычных Прафсаюзаў падалі яшчэ мінулым летам. Дакумэнт будзе разглядацца на сэсіі Міжнароднай Арганізацыі Працы ў сакавіку. А днямі чакаецца, што прэзыдыюм ФПБ прыме заяву па факце разгляду пытаньня складак Канстытуцыйным Судом. Мяркуючы па характары выказваньняў старшыні арганізацыі, тон заявы будзе таксама дастаткова рашучым.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя
,