Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Туды запрошаны кіраўнік Кансультацыйна-Назіральнай Групы АБСЭ ў Беларусі амбасадар Ганс-Георг Вік. А 22-23 лютага ў Вене адбудзецца паседжаньне Сталага Камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, дзе Беларусь зноў будзе ў цэнтры ўвагі.

14-15 лютага ў Вену, на паседжаньне Сталага Камітэту АБСЭ, выканаўчай структуры гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі, прыяжджаюць і чальцы ўрадаў краінаў-удзельніц АБСЭ. Плянуецца выступ кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі амбасадара Віка.

Гаворыць Анатоль Лябедзька, які ўваходзіць у склад дэлегацыі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня - прадстаўніка парлямэнту Беларусі: - Я думаю, разгорнецца гарачая дыскусія ў зьвязку з апошнімі выказваньнямі Лукашэнкі й ягоным жаданьнем кантраляваць дзейнасьць місіі АБСЭ. І чальцам беларускага ўраду прыйдзецца тлумачыць пазыцыю першай асобы дзяржавы.

На паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якое адбудзецца 22-23 лютага, рэпрэзэнтаваць Беларусь па-ранейшаму будуць С.Шарэцкі й А.Лябедзька. Рэч у тым, што працэдура Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ прадугледжвае наступнае: калі дзяржава зьяўляецца краінай-удзельніцай Арганізацыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтве ў Эўропе, то яе парлямэнт абавязкова павінен быць рэпрэзэнтаваны ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Як вядома, дагэтуль Беларусь у Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ рэпрэзэнтавалася дэлегацыяй Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Прычым, нягледзячы на існаваньне Нацыянальнага Сходу зь ягонымі дзьвюма палатамі.

Нагадаю, ужо двойчы - у студзені 1997 г. і ў ліпені 1998 г. - уплывовая міжнародная арганізацыя АБСЭ прызнавала легітымным беларускім парлямэнтам толькі Вярхоўны Савет 13-га скліканьня й не прызнавала Палаты Прадстаўнікоў. На паседжаньні Сталага Камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ таксама будзе закранацца беларускае пытаньне.

А.Л.: - Натуральна, сытуацыя ў Беларусі будзе разглядацца ў зьвязку з восеньскімі выбарамі ў так званую Палату Прадстаўнікоў і будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Што тычыцца разгляду пытаньня, хто будзе прадстаўляць Беларусь ў ПА АБСЭ, то гэтае пытаньне можа ўзьнікнуць, калі яго паставіць расейская дэлегацыя ці з амбіцыямі выступіць сама Палата Прадстаўнікоў 2-га скліканьня. Дарэчы, там даволі складаная працэдура: ствараецца спэцыяльная камісія, якая вывучае сытуацыю; калі ёсьць час, выяжджае на месца. Потым - рэглямэнтная група. Ідзе абмеркаваньне, потым тайнае галасаваньне.

І.С.: - Такім чынам, само кіраўніцтва Палаты Прадстаўнікоў зможа ініцыяваць пытаньне, каб АБСЭ перагледзела склад дэлегацыі ад Беларусі? Можа, гэта ўжо й зроблена?

А.Л.: - Наколькі мне вядома, пакуль такой ініцыятывы не было. Звычайна гэта робіцца праз расейскую дэлегацыю. Але працэдура даволі складаная.

Такім чынам, на найбліжэйшым паседжаньні Сталага Камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Беларусь па-ранейшаму будзе рэпрэзэнтавацца дэлегацыяй Вярхоўнага Савету 13 скліканьня.

Іна Студзінская

Радыё Рацыя