Гэтак яны пратэставалі супраць таго, што кіраўніцтва не працягнула кантракт з актывістам незалежнага прафсаюза РЭП Аляксеем Паўлоўскім.

Акрамя гэтага, ўсе 15 чалавек напісалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюза. Адпаведны ліст рабочыя даслалі на імя дырэктара “Прамжылбуда” Балдэнкі. Цяпер яны чакаюць адказу з адміністрацыі будаўнічай арганізацыі, бо ў кожнага з ёй заключаны кантракт на розны тэрмін.

Нагадаем, што Паўлоўскаму афіцыйна паведамілі, што з 10 лютага ён застанецца без працы, бо кантракт з ім не працягнуць. У гэтай арганізацыі магілёвец адпрацаваў адзін год. Увесь час ён адстойваў працоўныя інтарэсы рабочых і змагаўся за лепшыя ўмовы працы.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-20%
-20%
-70%
-70%
-10%
-30%
-15%