Поддержать TUT.BY
66 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  2. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  3. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  4. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  5. Умер Ларри Кинг
  6. «Место делали для себя и для гостей». Рядом с метро «Площадь Победы» открылся небольшой рестобар
  7. «В весе 115 кг я перестала выходить из дома». История девушки, похудевшей на 55 килограммов
  8. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  9. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  10. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  11. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  12. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  13. Белорусские биатлонистки финишировали пятыми в эстафете
  14. Холдинги создали. На очереди — госкорпорации. В чем суть смены вывесок?
  15. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  16. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  17. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  18. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  19. Студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, отчислили из университета
  20. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  21. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  22. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  23. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  24. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  25. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  26. Помните, как ЦИК забросали жалобами на нерегистрацию Бабарико? Теперь хотят ввести изменения по обращениям
  27. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  28. Чиновники придумали, как законодательно «закрепить статус» Всебелорусского народного собрания
  29. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  30. Французские хирурги первыми в мире провели трансплантацию обеих рук и плеч


Зміцер Лукашук,

Калі вернецца тэлеканал у кватэры мінчукоў, прадказаць пакуль ніхто не бярэцца. У рэгіёнах жа праблем з праглядам Euronews няма. 

Як даведалася Еўрарадыё, канал Euronews прапанаваў “Мінскім тэлевізійным інфармацыйным сеткам” асаблівыя ўмовы супрацоўніцтва. Адпаведны ліст пасля тэлефонных перамоваў дыстрыб’ютар канала на тэрыторыі краін СНД Юлія Сільверстава накіравала кіраўніцтву МТІС некалькі дзён таму. Адказу з Мінска пакуль няма.

Юлія Сільверстава: “Мы размаўлялі з імі на мінулым тыдні. Але дэталі перамоваў я вам не магу казаць. Мы спадзяемся, што будзем у Беларусі на МТІС ізноў, але я не ведаю, што яны нам у выніку адкажуць і што будзе далей”.

Нагадаю, трансляцыя незалежнага канала навін Euronews прадпрыемствам “Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі” была спыненая 1 студзеня ў 0.02. Замест Euronews мінчукам пачалі паказваць канал "НТВ+ Кіно плюс".

У размове з Еўрарадыё кіраўнік аддзела маркетынга МТІС Максім Дубовік прычынай адключэння называў фінансавыя спрэчкі з праваўладальнікамі гэтага канала на тэрыторыі Беларусі. З новага года кошт рэтрансляцыі значна вырас.

Зараз у МТІС прызнаюць, што прапановы з Ліёна аб супрацы атрымалі. Але калі дадуць адказ і якім ён будзе, Максім Дубовік не кажа. І адмаўляецца паведамляць, наколькі прапановы дыстрыб’ютара Euronews цікавыя для сталічнага прадпрыемства.

Максім Дубовік: “Гэта камерцыйная інфармацыя для таго, каб адной фразай ацаніць змест ліста. Мы разглядаем гэты ліст, але для таго, каб рабіць нейкія высновы, аднаго ліста... гэта занадта шматграннае пытанне, каб адказваць на яго вось так проста”.

Даведаўшыся 3 студзеня ад Еўрарадыё, што права на трансляцыю Euronews МТІС набываў у расійскага прадстаўніка, Юлія Сільверстава здзівілася, чаму беларусы не звярталіся наўпрост у цэнтральны офіс.

Юлія Сільверстава: “Я не ведала, пра якога расійскага прадстаўніка ідзе гаворка. Бо ў нас ёсць свой агент у Расіі, але апынулася, што гэта іншы партнёр быў, яны (МТІС - Еўрарадыё) казалі пра іншага партнёра”.

У МТІС жа ад любых каментароў на гэтую тэму адмаўляюцца. Як і не кажуць, ці варта чакаць, што да канца студзеня Euronews вернецца.

Між тым, ва ўсіх астатніх рэгіёнах краіны - ад абласных гарадоў да невялікіх мястэчак - навіны ад Euronews даходзяць да гледачоў без праблем. Праўда, дзякуючы Белтэлекаму.

“Мы заключалі дамову з тым прадстаўніком, які афіцыйным з’яўляецца дыстрыб’ютарам у краінах СНД. Ён адзіны на ўсе краіны СНД. І праз Расію сюды паступае канал”, - патлумачыла прадстаўніца Белтэлекама Вольга Віткоўская.

І ўжо з Мінска кампанія "пераразмяркоўвае" Euronews па рэгіёнах. Бо, кажа Вольга Віткоўская, яны - адзіная кампанія, якая транслюе свае паслугі на ўсю рэспубліку. Праўда, падрабязнасцямі кантракта паміж беларускім прадпрыемствам сувязі і расійскім дыстрыб’ютарам Euronews падзяліцца адмовілася.

-10%
-27%
-7%
-10%
-35%
-10%