Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Пра гэта ён заявіў у Менску на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.

Як паведаміў Уладзімер Ганчарык, Каардынацыйная рада прафсаюзаў дзьвюх дзяржаваў была ўтвораная 30 студзеня ў Маскве. Ад Беларусі ў ейны склад увайшла Фэдэрацыя прафсаюзаў, ад Расеі — Фэдэрацыя незалежных прафсаюзаў.

Учора ж, падчас сустрэчы ейных лідэраў Уладзімера Ганчарыка й Міхаіла Шмакава, прафсаюзы падпісалі Дамову аб супрацоўніцтве. Гэтае супрацоўніцтва, паводле словаў кіраўніка Фэдэрацыі, выкліканае дзьвюма прычынамі.

Па-першае, інтэграцыйныя працэсы ў так званым саюзе спрычыніліся да зьяўленьня міждзяржаўных структураў. У прыватнасьці, фінансава-прамысловых групаў. Але практыка сьведчыць, што наймальнікі імкнуцца ўкараніць у саюзныя структуры працоўныя парадкі з найменшымі сацыяльнымі гарантыямі. Таму спадары Ганчарык і Шмакаў вырашылі ўзяць гэтыя працэсы пад прафсаюзны кантроль.

Другая прычына — новая хваля ўціску беларускіх уладаў на Фэдэрацыю. Уладзімер Ганчарык зазначыў, што ўзмацненьне гэтага ўціску адбылося пасьля ягонага рашэньня ўдзельнічаць у выбарах на прэзыдэнта Беларусі.

Расейскія прафсаюзы, паводле словаў Ганчарыка, дзейнічаюць у больш камфортных умовах. Там прафсаюзны кандыдат на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах аніякага перасьледу з боку ўладаў не адчуваў.

Ці сустракаўся ў Маскве Ўладзімер Ганчарык з прадстаўнікамі расейскай палітычнай эліты? На гэтае пытаньне нашага радыё старшыня Фэдэрацыі адказаў наступным чынам:

(Ганчарык: ) "Былі розныя кантакты. Абмяркоўваліся й эканамічныя пытаньні, і сытуацыя ў Беларусі. Сустракаліся і з прамысловымі коламі, і ў Думе, і ў іншых месцах".

Тым часам сёньня склікалі нечарговае паседжаньне Прэзыдыюму Фэдэрацыі ў сувязі з распачатым зараз разглядам у Канстытуцыйным судзе звароту аднаго зь менскіх лекараў у пытаньні прафсаюзных складак.

Прафсаюзнае кіраўніцтва лічыць гэты разгляд палітычным заказам уладаў. Нават калі б насамрэч не існавала такога грамадзяніна, якога нібыта пакрыўдзілі прафсаюзы, то ўлады, як заявіў Уладзімер Ганчарык, яго абавязкова б прыдумалі.

Фэдэрацыя лічыць, што цяперашні мэханізм пералічэньня прафсаюзных ўнёскаў законны й не супярэчыць Канстытуцыі. Як падкрэсьліў Уладзімер Ганчарык, гэты мэханізм цалкам адпавядае міжнародным прафсаюзным правілам.

Міхал Стэльмак, Менск

Радыё Свабода

Комментарии с форума