Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Савет Міністраў адобрыў праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2004 год". Цяпер гэты дакумент накіроўваецца на ўзгадненне кіраўніку дзяржавы. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Савета Міністраў, якое адбылося 17 верасня ў Доме ўрада і прайшло пад старшынствам выконваючага абавязкі прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Адобраны таксама праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб бюджэце Беларусі на 2004 год". У рабочым парадку ў гэты дакумент яшчэ будуць унесены некаторыя ўдакладненні. Яны датычацца фінансавання фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і аб'ёму плацяжоў у фонд падтрымкі сельгасвытворцаў.

Прыняты таксама праекты асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2004 год і дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы.
0058045