Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Кніжная культура Беларусі стала галоўнай тэмай Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія адкрыліся 16 верасня ў Мінску. Традыцыйна, ужо трэці раз, месцам правядзення гэтага форуму выбрана Нацыянальная бібліятэка краіны, таму што менавіта дню нараджэння галоўнага кнігасховішча Беларусі прысвечаны гэты навуковы сход. Дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі, прадстаўнікі Міністэрства культуры нашай краіны, пасольства Польшчы ў Беларусі як галоўныя арганізатары чытанняў віталі іх удзельнікаў, што прыбылі з Расіі, Польшчы, ЗША, а таксама тых, хто прадстаўляюць буйнейшыя бібліятэкі, навукова-даследчыя інстытуты, ВНУ і грамадскія арганізацыі нашай рэспублікі.

"Кніга Беларусі: повязь часоў" - так названы цяперашнія чытанні. Тэматыка іх датычыцца гісторыі айчыннага кнігавыдання, мастацтва афармлення кнігі, лёсу кніжных калекцый у часе і прасторы, уплыву новых тэхналогій на захаванне старадаўніх выданняў. Таму сярод гасцей - музейныя работнікі, архівісты, выкладчыкі - усе тыя, хто так ці інакш прафесійна працуе ў сферы кніжнай культуры. Але ў першую чаргу гэта, вядома, спецыялісты бібліятэчнай справы. Дарэчы, як адзначыў у сваім выступленні начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі, у нашай дзяржаве бібліятэкі былі і застаюцца галоўнымі сацыяльнымі інстытутамі. Самы яркі прыклад таго - увага кіраўніцтва краіны да будаўніцтва новага суперсучаснага будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Акрамя таго, штогод для бібліятэк выдзяляюцца дзве спецыяльныя прэміі прэзідэнта, а лепшым дзесяці спецыялістам бібліятэчнай сферы выплачваюцца значныя надбаўкі да заработнай платы. Існуюць і іншыя віды заахвочванняў працы бібліятэчных работнікаў. Тадэвуш Стружэцкі пажадаў поспехаў у рабоце ўдзельнікам чытанняў і выказаў надзею, што гэты форум дапаможа ўмацаванню навуковых кантактаў і наладжванню больш цеснага супрацоўніцтва. Завершацца трэція Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні 17 верасня.