1. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  2. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  3. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  4. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  5. Как не перепутать грипп с простудой и коронавирусом, рассказывает врач
  6. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  7. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  8. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  9. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  10. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  11. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  12. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  13. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  14. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  15. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  16. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  17. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  18. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  19. Церкви «Новая Жизнь» предлагают выплатить 170 тысяч долларов. В ЖРЭО объяснили, откуда такие цифры
  20. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  21. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  22. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  23. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  24. Правительство запретило вывоз из Беларуси пшеницы, гречихи, кукурузы и других злаков
  25. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  26. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  27. США ввели новые санкции против России и высылают 10 российских дипломатов
  28. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  29. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  30. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке


Павел СВІСТУНОВІЧ,

У вёсцы Любашава міжволі прыцягвае да сябе ўвагу закінуты двухпавярховы 8-кватэрны дом, што стаіць побач з дзіцячым садком і будынкам сельвыканкама.

Пабітае шкло ў вокнах, вакол рознае бытавое смецце, расчыненыя дзверы ў пад’ездах, у кватэрах запусценне… Знаходзіцца будынак літаральна ў кіламетры ад райбальніцы. Лічы, у райцэнтры, дзе жыллё заўсёды запатрабавана. Адразу ўзніклі пытанні, з якімі і звярнуўся да кіраўніцтва СГВК “Любашава”, якому належыць дом, а менавіта да старшыні сельгаскааператыва Міхаіла Сергіені.

— Міхаіл Рыгоравіч, чаму пустуе жыллё, яно што, не запатрабавана?

— Дом знаходзіцца ў аварыйным стане, таму ніхто там пэўны час не жыве. Сваімі сіламі гаспадарка яго рамонт не адолее, але, спадзяюся, у наступным годзе атрымаецца ўзяць ільготны крэдыт на рэканструкцыю і рамонт будынка. Тады і прывядзём дом у парадак.

— Як атрымалася, што дом давялі да такога стану?

— Паступова прыйшоў у непрыгоднасць — пачалі развальвацца сцены, а людзі высяляліся. Колькі я працую старшынёй сельгаскааператыва, дом эксплуатаваўся часткова, пакуль зусім не апусцеў. Цяпер туды нікога не пускаем — небяспечна.

— А калі не атрымаеце грошы на рамонт дома?

— Час пакажа. Калі па-іншаму нельга будзе, тады будынак дэманціруем…

Гэтая размова навяла на сумныя думкі. Сельгаскааператыў мае жылы дом на 8 кватэр, але не сочыць за сваёй маёмасцю. А сцвярджэнне старшыні аб тым, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, застаецца толькі словамі, бо ніякай экспертызы не праводзілася, і які стан дома ў рэальнасці — невядома. Можа, спецыялісты прыйдуць да вываду, што і рэканструяваць яго не варта? Ці, наадварот, што на рамонт дома патрэбна не так і многа грошай? А надзеі на тое, што гаспадарка атрымае крэдыт на рэканструкцыю і рамонт дома зусім няма: грошы на льготных умовах банк дае толькі на будаўніцтва новага жылля.

Сітуацыя з домам адразу нагадала цэх мінеральнай вады, які некалі належаў СГВК “Любашава“. Невялікая вытворчасць была закінута, цэх працаваў усяго па 2-3 дні ў месяц, і кіраўніцтва СГВК не бачыла для яго ніякіх перспектыў. А калі прыйшоў прыватнік і ўзяўся за справу, дык аказалася, што мінеральная вада прыносіць прыбытак. Але для гэтага трэба быць гаспадаром і пралічваць кожны свой крок, тое, наколькі ён будзе эфектыўным.

Вось і 8-кватэрны дом СГВК “Любашава” стаіць пакуль, як сіраціна, непатрэбны і пакінуты: чакае гаспадара. Ці дачакаецца?.. 
-30%
-10%
-20%
-80%
-25%
-14%
-20%
-15%
-20%
-20%
0073011