Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Урад Рэспублікі Беларусь і Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (МБРР) падпісалі 12 верасня ў Мінску пісьмо аб прадастаўленні нашай краіне гранта, які выдзеліць урад Японіі.

Дакумент падпісалі віцэ-прэм'ер - міністр эканомікі Беларусі Андрэй Кабякоў і кіраўнік па сувязях з Беларуссю аддзела Еўропы і Азіі МБРР Вадзім Варонін.

Грант прадастаўляецца ў рамках заключанага раней Пагаднення паміж урадам Беларусі і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця па ажыццяўленню фінансавай падтрымкі інвестыцыйнага праекта ў галіне мадэрнізацыі інфраструктуры сацыяльнай сферы.

Як паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм'ер - міністр эканомікі Андрэй Кабякоў, сродкі МБРР будуць накіраваны на правядзенне мерапрыемстваў па энергазберажэнню ў бюджэтнай сферы. Яны вядуцца ў нашай краіне з удзелам Сусветнага банка ўжо некалькі гадоў і на гэтыя мэты інвесціравана больш як 22 мільёны долараў.

Аб'ём гранта, які прадастаўляецца, складае 996 тысяч 559 долараў. Практычна ўсе сродкі (854 тысячы 900 долараў) будуць накіраваны на ўкараненне энергазберагальных тэхналогій на прадпрыемстве "ЖКГ-Бараўляны", якое забяспечвае цеплавой энергіяй жылы сектар рэгіёну. Тут будзе працаваць кацельня на драўняным паліве, што дасць магчымасць эканоміць імпартуемы газ. Акрамя таго, рэалізацыя гэтага праекта накіравана на выкананне Беларуссю абавязацельстваў у адпаведнасці з Рамачнай канвенцыяй ААН па змяненню клімату.

Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што атрыманне гэтага гранта з'яўляецца вынікам актыўнай работы Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Беларусі. Нашы партнёры па Сусветнаму банку пераканаліся ў тым, што ўкладзеныя сродкі будуць выкарыстаны эфектыўна і ад гэтага можна чакаць важкага выніку, падкрэсліў віцэ-прэм'ер - міністр эканомікі.