Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Узровень беспрацоўя ў Беларусі да канца гэтага года ўзрасце да 3,5 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Гэты паказчык адпавядае прагнознаму індэксу беспрацоўя, прадугледжанаму Дзяржаўнай праграмай занятасці насельніцтва на 2003 год. Аб гэтым 12 верасня на пасяджэнні круглага стала ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы паведаміў дырэктар дэпартамента па занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Паводле даных на 1 верасня, узровень беспрацоўя ў сярэднім па рэспубліцы раўняецца 3,2 працэнта. Самы высокі гэты паказчык зарэгістраваны ў Віцебскай вобласці. Ён складае 4,5 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Самы нізкі індэкс беспрацоўя -- у Мінску /1,7 працэнта/. За жнівень бягучага года колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у дзяржаўнай службе занятасці насельніцтва, павялічылася амаль на 200 чалавек. Сярод беспрацоўных на 1 верасня -- 140 тысяч 681 жыхар рэспублікі, з якіх амаль кожны другі атрымлівае дапамогу па беспрацоўю.

Паводле слоў Мікалая Коханава, за сем месяцаў 2003 года ў цэлым па краіне прынята на работу каля 434 тысяч чалавек. З іх 132,3 тысячы -- пры садзейнічанні дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва.
0059072