Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Па гарачых слядах у Беларусі з удзелам пракурорскіх работнікаў раскрываецца каля 80 працэнтаў забойстваў і замахаў на забойства. Толькі за мінулы тыдзень органамі пракуратуры зарэгістравана 16 такіх злачынстваў, з якіх намаганнямі аператыўных і пракурорскіх работнікаў раскрыты 14. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Рэспубліканскай пракуратуры.

Так, па гарачых слядах было раскрыта забойства ў Барысаве. Ва ўласнай кватэры па вуліцы Чырвонай быў знойдзены труп пенсіянеркі з чэрапна-мазгавой траўмай. Як высветлілася, яе забілі двое непаўналетніх - навучэнцы ПТВ і грамадзянін, які нідзе не працуе. Яны праніклі ў жыллё, укралі 5 тысяч рублёў і 15 пачкаў цыгарэт.

Шэраг крымінальных спраў па факту забойства разгледжаны на мінулым тыдні судовымі органамі. Так, судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда асудзіла да 23 гадоў пазбаўлення волі С.Лявончыкава, які раней быў судзімы і нідзе не працаваў. Ён у пад'ездзе дома ў пасёлку Чырвонае Жыткавіцкага раёна з хуліганскіх намераў ударам нажа ў грудзі забіў мясцовага жыхара, які нідзе не працаваў. У адпаведнасці з думкай дзяржаўнага абвінаваўцы судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі П.Хадуноў, які нідзе не працуе. Ён у Віцебску з хуліганскіх намераў з асаблівай жорсткасцю забіў прадаўца камерцыйнага кіёска. Пры ўдзеле дзяржаўнага абвінаваўцы судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда асудзіла да 15 гадоў пазбаўлення волі І.Давідовіча, які раней быў судзімы і нідзе не працаваў. Ён у пасёлку Ратамка пасля сумеснага ўжывання алкагольных напіткаў і ўзнікшай сваркі з асаблівай жорсткасцю забіў свайго бацьку, нанёсшы яму 24 удары рукамі, нагамі, табурэткай і ломам па розных частках цела.

Аналіз Рэспубліканскай пракуратуры паказвае, што колькасць такіх злачынстваў з удзелам непаўналетніх апошнім часам павялічваецца. Прычым, адзначаецца рост зверскіх забойстваў без якіх-небудзь сур'ёзных матываў. На думку Рэспубліканскай пракуратуры, большасць злачынстваў учыняецца з-за неарганізаванасці вольнага часу моладзі, асабліва з малазабяспечаных сем'яў. Застаўшыся сам-насам з вуліцай, падлеткі спрабуюць такім чынам "павесяліцца". Да таго ж значная частка такіх злачынстваў учыняецца ў стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем наркотыкаў.