Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Імкненне Беларусі і Расіі да адзінства сёння як ніколі падвяргаецца самым сур'ёзным ударам, заявіў прэзідэнт нашай рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў Сочы на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. "Калі мы іх вытрымаем, то ў нас наперадзе нармальная будучыня. Калі сагнемся пад гэтымі ўдарамі, то адцягнем адзінства нашых народаў", -- падкрэсліў ён.

За нашай спінай адбываюцца нядобрыя падзеі, -- заявіў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідэр выказаў надзею, што ў ходзе сённяшніх перагавораў кіраўнікі дзвюх дзяржаў змогуць "адсячы ўсе інсінуацыі", якія адбываюцца за спінай прэзідэнтаў. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Пяткевіч.

Уладзімір Пуцін вітаў Аляксандра Лукашэнку ў Расійскай Федэрацыі і падкрэсліў, што шчыра рад бачыць свайго беларускага калегу. Ён выказаў упэўненасць, што Аляксандр Лукашэнка зможа не толькі з карысцю, але і прыемна правесці час на расійскай зямлі.

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што на працягу дня ў двух прэзідэнтаў будзе магчымасць абмеркаваць у гранічна нефармальнай абстаноўцы ўсе палітычныя і эканамічныя пытанні.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў маюць намер весці перагаворы на працягу ўсяго сённяшняга дня. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін выйдуць да прэсы толькі вечарам.