Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У праекце бюджэту на 2004 год запланавана зніжэнне падатковай нагрузкі на 2,8 працэнта. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, гэты працэс будзе ажыццяўляцца за кошт зніжэння стаўкі падатку на дабаўленую вартасць з 20 да 18 працэнтаў. За кошт гэтага ў распараджэнне прадпрыемстваў паступіць больш за 400 мільярдаў рублёў.

Акрамя таго, зменшыцца стаўка плацяжоў і збораў, якія збіраюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг. Гэта будзе першы крок на шляху да выканання задачы па поўнай адмове ад абаротных падаткаў. Зборы на падтрымку сельгасвытворцаў знізяцца з 2 працэнтаў да 1,5 працэнта. Усе сродкі гэтага фонду прапануецца акумуліраваць у рэспубліканскім бюджэце. Запланавана змяншэнне аб'ёмаў падаткаў і па такіх напрамках, як дарожны і жыллёвы фонд. У цэлым аб'ём падатковай нагрузкі, што зніжаецца, складзе больш як 1,2 трыльёна рублёў. Разам з тым даходная частка бюджэту ад гэтага не скароціцца. Гэты крок дасць магчымасць павялічыць паступленні ў бюджэт падаткаў ад даходаў на прыбытак, ад знешняга гандлю. Такое пераразмеркаванне падатковай нагрузкі дасць магчымасць павялічыць у Беларусі як валавую вытворчасць, так і рэнтабельнасць, падкрэсліў міністр фінансаў.