Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня прыняў Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Генадзя Нявыгласа, старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка і міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава з дакладам аб ходзе расследавання крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Размова ідзе, перш за ўсё, аб расследаванні спраў аб правапарушэннях, разгляд якіх адносіцца да кампетэнцыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, і па фактах карупцыі, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта.

Як адзначыў прэзідэнт, яго насцярожвае неразваротлівасць у расследаванні такіх крымінальных спраў, якая часта прыводзіць да таго, што правапарушальнікі хаваюцца ад следства і суда за мяжой, а дзяржава вымушана траціць грошы на іх пошук і вяртанне ў краіну.

Дзейнічаць трэба аператыўна, нягледзячы на асобы і рангі, таму што перад законам усе роўныя, запатрабаваў прэзідэнт.
,