17 Дзедаў Марозаў будуць дзяжурыць у сельсаветах Полаччыны.
Яны будуць прымаць не толькі заказы на наведванне школ, жывёлагадоўчых комплексаў, ветэранаў і дзетак, але і скаргі ад насельніцтва. Кожнаму Дзеду Марозу дадуць журнал. Ён будзе туды запісваць, на што паскардзіліся людзі, а потым даводзіць гэта да старшыні сельскага савета.
Дзяжурыць Дзеды Марозы будуць цягам двух тыдняў. Хто будзе кантраляваць, каб сельскія ўлады выканалі скаргі вяскоўцаў, невядома.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY