опубликовано: 
обновлено: 

19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі Femen правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі "Жыве Беларусь!".

Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной з іх на спіне быў намаляваны Лукашэнка. Яны выкрыквалі "Жыве Беларусь!".

Потым з будынка КДБ выбегла ахова і затрымала відэааператара "НН" Таццяну Гаўрыльчык, незалежнага фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома. Як паведамляюць калегі, магчыма, гэта замежная журналістка.

Дзяўчаты з Femen паспелі збегчы.

Наш рэпарцёр перадае, што побач з будынкам КДБ прагульваюцца Някляеў з Дзмітрыевым. Бусік са спецназам і машына ДАІ пад'ехалі праз 15 хвілін пасля акцыі.

Дзяўчатам-украінкам удалося захаваць месца акцыі ў таямніцы. Яны падзяліліся інфармацыяй толькі ў сацыяльных сетках, у выніку чаго журналісты ведалі пра будучую акцыю, а спецслужбы не паспелі зрэагаваць. Каб не даць магчымасці сарваць перформанс, украінкі абвесцілі, што адракаюцца ідэі прыезду ў Мінск і правядуць сваю спецыфічную акцыю салідарнасці ў Кіеве. Аднак, як выявілася, іх план быў дзёрзкі.

Как сообщает БелаПАН со ссылкой на  официальный блог Femen, в ходе акции задержана также оператор Femen, гражданка Австралии Китти Грин.

По словам одной из активисток движения Femen Ирины Шевченко, охрана КГБ не сориентировалась, кого задерживать, и задержала всех журналисток. Когда активистки Femen покидали место проведения акции, сотрудники милиции попытались задержать их, "пытались применить физическую силу, выкручивать руки". "Не знаю, почему нас отпустили. Наверное потому, что Беларусь и Минск не видели голых женских протестов, милиция была ошарашена и растерялась", — предположила Шевченко. 

Фото: photo.bymedia.net
Фото: photo.bymedia.net

Відэа перфомансу тут >>>

-90%
-20%
-20%
-10%
-25%
-15%
-20%
-20%
0070970