Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Па зьвестках Рацыі, у групоўцы налічвалася 10 хакераў. Яны рабавалі замежныя фірмы празь сеціва інтэрнэт- крамаў.

Адбывалася гэта наступным чынам: хакеры замаўлялі празь Інтэрнэт у адмысловых нямецкіх крамах сучасную фотаапаратуру, якая дасылалася ў Менск экспрэспоштай. А разьлічвацца за гэтыя заказы даводзілася замежным уладальнікам крэдытных карткаў, з чыіх рахункаў хакеры здымалі грошы пасьля таго, як узломвалі кампутарныя сеткі адпаведных банкаў.

Апрача таго, хакеры ўмудрыліся перавесьці з рахункаў нямецкіх фірмаў на рахунак аднаго зь беларускіх банкаў некалькі тысяч нямецкіх марак.

Такім чынам, са зьвесткаў праваахоўчых органаў, беларускія хакеры скралі ў нямецкіх інтэрнэт-крамах фотаабсталяваньня й грошай на 14, 5 тыс. нямецкіх марак. Гэтае злачынства адбылося ў жніўні мінулага году. Менавіта тады пацярпелая нямецкая фірма й прадстаўнікі банкаўскіх установаў зьвярнуліся ў праваахоўчыя органы Беларусі з просьбай дапамагчы "вывесьці на чыстую ваду" злачынцаў.

Трэба адзначыць, што беларуская міліцыя пасьля доўгіх пошукаў усё ж змагла выйсьці на сьлед хакераў і ўрэшце затрымаць парушальнікаў закону. Па зьвестах Рацыі, пераважная большасьць удзельнікаў кампутарнай злачыннай групоўкі - студэнты сталічных ВНУ.



Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя
,