Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


За мінулы тыдзень па прапановах пракурораў правапарушальнікі ў пазасудовым парадку кампенсавалі нанесены дзяржаве ўрон у памеры 208 753 тысячы рублёў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Рэспубліканскай пракуратуры.

Барацьба з эканамічнымі злачынствамі застаецца адным з галоўных напрамкаў у рабоце органаў пракуратуры. Значная актывізацыя ў гэтым напрамку адбылася пасля зацвярджэння прэзідэнтам у кастрычніку мінулага года Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2002-2006 гады. З гэтага перыяду да крымінальнай адказнасці прыцягнута 727 чалавек. У асноўным з паліўна-энергетычнага комплексу і фінансава-крэдытнай сферы. Акрамя хабарніцтва апошнім часам значная частка злачынстваў звязана з выманьваннем крэдытаў, ілжэпрадпрымальніцтвам, адмываннем грошай або матэрыяльных каштоўнасцей, атрыманых злачынным шляхам. На думку Рэспубліканскай пракуратуры, такія злачынствы -- негатыўныя выдаткі развіцця рыначных рэформ у нашай краіне.

На мінулым тыдні органы пракуратуры пачалі расследаванне па шэрагу такіх спраў. У прыватнасці, Беларуская ваенная пракуратура вядзе следства па абвінавачанню намесніка начальніка аддзела Мінскага аблваенкамата, які шляхам вымагання атрымаў хабар у памеры 1000 долараў ЗША ад прызыўніка за вызваленне яго ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і выдачу ваеннага білета. Пракуратура Бярэзінскага раёна пачала расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да былога намесніка старшыні АП "Бярэзінская райаграпрамтэхніка", дэпутата раённага Савета дэпутатаў, які выдаў слесару мінскай школы нумар 102 даверанасць, па якой той атрымаў на РУП "Мінскі аўтамабільны завод" запчасткі да аўтамашыны "МАЗ" на суму больш за 10 мільёнаў рублёў і прадаў іх неўстаноўленым асобам. Такія справы расследуюць пракуратуры Барысава, Маскоўскага раёна Мінска.

Па шэрагу спраў такой катэгорыі на мінулым тыдні завершана папярэдняе следства і матэрыялы накіраваны ў суд. Так, пракуратурай Гродзенскай вобласці завершана папярэдняе следства па абвінавачанню дырэктара раённага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства аграгандлёвай фірмы "Шчара", дэпутата Новадзевяткавіцкага сельскага Савета Слонімскага раёна, які атрымаў хабар у памеры 500 тысяч рублёў ад нарыхтоўшчыка Пухавіцкага райпо за рэалізацыю яму 10 010 кілаграмаў свежай капусты. Рэспубліканская пракуратура накіравала для судовага разбору крымінальную справу па абвінавачанню дырэктара унітарнага прадпрыемства "СаюзТэхРэсурс" /Гомель/, які шляхам унясення заведама лжывых звестак у афіцыйныя дакументы, падробкі такіх дакументаў, а таксама заніжэння выручкі ад рэалізацыі тавараў і валавога даходу прычыніў урон дзяржаве ў памеры больш за 43 мільёны рублёў і ўхіліўся ад выплаты адлічэнняў у розныя рэспубліканскія фонды на агульную суму 97070 тысяч рублёў.

У абарону маёмасных інтарэсаў дзяржавы, дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама калгасаў пракуроры заявілі на мінулым тыдні ў гаспадарчыя і агульныя суды 238 іскаў на агульную суму 1 150 214 тысяч рублёў і 46 658 долараў ЗША.