Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Мінімізаваць сацыяльную напружанасць у ходзе рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў магчыма толькі сумеснымі намаганнямі органаў улады ўсіх узроўняў, грамадскіх і прадпрымальніцкіх структур. Аб гэтым было заяўлена сёння на пасяджэнні Каардынацыйнага савета, дзе былі падведзены вынікі рэалізацыі праекта ПРААН і Міністэрства працы і сацбароны "Развіццё дыялога і партнёрства на рэгіянальным узроўні па прадухіленню росту беспрацоўя і беднасці пры рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў".

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у міністэрстве, у рамках праекта распрацавана Праграма сумесных дзеянняў па мінімізацыі негатыўнага сацыяльнага ўздзеяння пры рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў. Гэта праграма будзе абмеркавана 17 верасня на рэспубліканскай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікоў абласной і раённай вертыкалі.

Даведка БЕЛТА. У Беларусі налічваецца больш як 170 малых гарадоў, з якіх у кожным другім большасць працаздольных жыхароў працуе на адным прадпрыемстве. У такіх монагарадах у выпадку нестабільнасці эканамічнага становішча асноўнага "работадаўца" абвастраецца сацыяльная абстаноўка. Менавіта таму неабходны комплекс мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць адаптаваць насельніцтва да правядзення рэструктурызацыі горадаўтваральнай вытворчасці. У рамках сумеснага праекта гэта методыка апрабавана ў Беларусі на шклозаводзе "Нёман", размешчаным у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна.