Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Дзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледаваньняў - структура яшчэ адносна маладая й большасьці беларусаў пакуль не знаёмая. Аднак прадпрыймальнікі з гэтым кантрольным органам сутыкаюцца даволі часта, бо ў функцыі ДКФР уваходзіць адсочваньне парушэньняў падаткавага заканадаўства. 30 студзеня кіраўніцтва Камітэту сустрэлася з журналістамі, каб распавесьці аб выніках сваёй працы ў 2000 годзе. На прэс-канфэрэнцыі адзначалася: колькасьць парушэньняў фіскальнага заканадаўства зьніжаецца, аднак эканамічныя злачынствы гэткага кшталту робяцца больш складанымі ды заблытанымі, а парушальнікі знаходзяць самыя нечаканыя спосабы падману роднай дзяржавы.

Летась фінансавая міліцыя выявіла 16 тысяч 753 парушэньні падаткавага заканадаўства, у тым ліку 3 тысячы 542 злачынствы, па якіх было адкрыта 3 тысячы 189 крымінальных справаў. Сума нанесенай дзяржаве матэрыяльнай шкоды па завершаных крымінальных справах - 879 з паловай мільёнаў рублёў. Страты былі кампэнсаваныя на 95 адсоткаў. Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута каля 12 тысяч правапарушальнікаў, якія мусілі заплаціць штрафы на агульную суму 375 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікі камітэту фінансавых расьсьледаваньняў спынілі дзейнасьць 137 фірм-аднадзёнак, на разьліковых рахунках якіх арыштавана 819 з паловай мільёнаў рублёў.

Але старшыня Камітэту Алег Каласоўскі вынікамі працы ў 2000 годзе незадаволены. Агульная колькасьць парушэньняў зьніжаецца, аднак доля сур'ёзных злачынстваў павялічваецца.

А.К.: - Ярка выяўляецца рост злачынстваў, зьвязаных з поўным хаваньнем фінансава-гаспадарчай дзейнасьці ад падаткавага кантролю. Такія факты складаюць каля чвэрці ўсіх спосабаў ухіленьня ад уплаты падаткаў. Другое месца займаюць спэцыфічныя мэтады ўхіленьня ад уплаты падаходнага падатку. Трэцяе месца займаюць розныя спосабы хаваньня й заніжэньня выручкі. Высокім застаецца працэнт выяўленых злачынстваў, зьвязаных са зьніжэньнем падаткаабкладальнай базы шляхам скажэньня фінансавай справаздачнасьці.

Сьпіс "кліентаў" Камітэту фінрасьсьледаваньняў ня толькі даўгі, але й вельмі пярэсты, размаіты. Ёсьць там і дробныя індывідуальныя прадпрыймальнікі, і кіраўнікі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Нехта трапляецца на "зеляніне", якую бярэ за тавар на рэчавым рынку, а нехта ўхітраецца праводзіць фінансавыя апэрацыі з замарожаным разьліковым рахункам. Зараз Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў разглядае некалькі гучных крымінальных справаў, сярод якіх справа банку "Белбалтыя". Як паведаміў намесьнік старшыні Камітэту Аляксандар Красачка, кіраўніцтва "Белбалтыі" падманула больш за 10 тысяч укладчыкаў.

А.К.: - Кіраўнікі гэтага банку зьмясьцілі сродкі фізычных і юрыдычных асобаў пад вывескай сумнеўных нерэзыдэнтаў. Нават пасьля адзыву ў "Белбантыі" ліцэнзіі на разьмяшчэньне сродкаў за мяжой, нягледзячы на патрабаваньні Нацыянальнага банку аб звароце гэтых сродкаў, кіраўніцтва банку нічога не зрабіла. Асноўнай крыніцай вяртаньня насельніцтву ўкладаў сталі нанова прыцягнутыя ад грамадзян сродкі. Прыняцьцё ўкладаў ажыцьцяўлялася нават пасьля таго, як у "Белбалтыі" забралі адпаведную ліцэнзію. Менавіта адсутнасьць ліцэнзіі стала падставай адкрыцьця крымінальнай справы ў адносінах да службовых асобаў банку.

Наагул, кіраўніцтва Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў добра ўсьведамляе, чаму бізнэсоўцы гэтак часта ідуць на парушэньне закону. Пра хібы беларускай фіскальнай сыстэмы й пра тое, што яе трэба мяняць, казалі й пісалі шмат. Але падаткавы кодэкс разглядаецца ўжо гадоў пяць, і невядома, ці будзе нарэшце прыняты сёлета. Старшыня Камітэту спадар Каласоўскі ўсё гэта разумее, ды законы, на яго думку, ёсьць законы, і трэба іх выконваць, - добрыя яны, ці дрэнныя.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя