Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская перахоплівае ініцыятыву ўладаў - бярэ пад свой кантроль стварэньне Менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюзаў. Разам з тым, у ФПБ ня выключаюць далейшых крокаў па "закручваньні гаек" у "партнэрскіх адносінах" між уладамі й прафсаюзамі.

Улады ўгледзелі ў структуры Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай хібу, якую вырашылі зьліквідаваць сваімі сіламі й на сваю карысьць. У структуры Фэдэрацыі ёсьць гарадзкія, абласныя, раённыя камітэты, але адсутнічае Менскі гарадзкі камітэт. Улады выступілі зь ініцыятывай стварыць гэткі камітэт пад сваім дахам.

Такую ініцыятыву абмяркоўвалі на апошнім - паўзакрытым - паседжаньні прэзыдыюму ФПБ. Як паведаміў Радыё Рацыя ўдзельнік паседжаньня, кіраўнік Рэспубліканскага прафсаюзу працаўнікоў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня Аляксандар Бухвостаў, кіраўнікі галіновых прафсаюзаў разглядаюць такую "ідэю" ўладаў як спробу чарговы раз накінуць на Фэдэрацыю прафсаюзаў лейцы. А.Бухвостаў не выключае, што ініцыятыва ў гэтым пытаньні належыць новаму кіраўніку Менгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву.

А.Б.: - Бывший барановичский начальник Павлов решил перенести свой стиль работы в Минск - создать для себя партнерскую организацию. Все-таки попытки раньше отметались профсоюзами. Но сейчас - давление усилилось. 5 января на совещании у Мясниковича одним из пунктов решения было записано "…создать Минский горсовет профсоюзов". Уже начали "вытаскивать" председателей профкомов, чтобы они выходили из отраслевых профсоюзов и входить в эту городскую организацию.

Удзельнікі паседжаньня прэзыдыюму ФПБ разглядаюць спробу стварэньня кішэннай гарадзкой прафструктуры "гульнёй на чужым полі", паколькі Канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы забараняюць дзяржаве ўмешвацца ва ўнутраныя справы прафсаюзных структураў.

ФПБ вырашыла перахапіць ініцыятыву, пачатую ўладамі, і ўзяць працэс стварэньня Менскай гарадзкой прафарганізацыі пад свой кантроль. Наш суразмоўца - Аляксандар Бухвостаў - лічыць, што гэта ФПБ здольная зрабіць, паколькі ў ейных руках - усе нізавыя структуры. Адно толькі - падкрэсьлівае А.Бухвостаў -, каб на чале такой структуры паставіць незалежнага ад уладаў чалавека.

Кіраўнік прафсаюзу Аўтасельгасмашу бачыць у спробе стварэньня падпарадкаванай структуры аўтарства Адміністрацыі прэзыдэнта.

А.Б.: - Архитекторами борьбы с профсоюзами является Администрация президента во главе с Мясниковичем. Там зарождаются и выплескиваются эти идеи, зачастую очень неграмотные. К примеру, идея рассматривать в Конституционном суде процесс перечисления профсаюзных взносов.

Актыўным ціскам на прафсаюзы ўлады прымушаюць ФПБ разьлічваць свае дзеяньні не на крок, а на два наперад. Ініцыятыва ў стварэньні Менскай гарадзкой рады прафсаюзаў ва ўладаў перахопленая. У ФПБ мяркуюць, што наступны верагодны закід уладаў можа зыходзіць ад Мінюсту ці Канстытуцыйнага суду. Мінюст - праз прэсавую службу - папярэджваў ФПБ аб ухіленьні ад абмеркаваньня пытаньня ўдзелу ў выбарах старшыні арганізацыі Ўладзімера Ганчарыка. Арганізацыя не прыслухалася да папярэджаньня.

Што да Канстытуцыйнага суду, то настойліва гучыць думка праверыць на адпаведнасьць заканадаўству краіны практыку пералічэньня праз бухгалтэрыю прафсаюзных складкаў. Такая практыка дзейнічае яшчэ з савецкіх часоў. Але абскардзіць яе будзе досыць складана, паколькі кожны сябар прафсаюзу ў свой час пісаў заяву на пералічэньне сваіх складак праз бухгалтэрыю, і забарона на пералічэньне выкліча нэгатыўную рэакцыю ў адказ з боку многіх сусьветных прафсаюзных структур. Апошняе ж - вельмі непажадана, з улікам разгляду скаргі беларускіх прафсаюзаў на сакавіцкай сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя