Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  2. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  3. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  4. Терапевт — о лайфхаках, которые сохранят здоровье офисным сотрудникам
  5. Что происходит в стране 13 апреля
  6. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев. Он — подозреваемый по уголовной статье
  7. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  8. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  9. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  10. «Вам не место в университете». Белорус 15 лет назад ушел из БГУ и сейчас изучает бозон Хиггса в Германии
  11. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  12. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  13. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  14. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  15. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  16. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали, как
  17. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  18. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  19. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  20. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  21. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  22. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  23. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  24. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  25. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  26. В Купаловском в третий раз объявили о наборе актеров. Что происходит в театре?
  27. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  28. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  29. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  30. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске


У ноч на 5 cнежня ў аэрапорце Мінск-2 прадстаўнікам нарвежскага ПЭН-Цэнтра (генеральны сакратар Карл Мортан Іверсан, сябра Праўлення Уільям Нюгард і выдавец Трыгве Ослюнд) і дацкага ПЭН-Цэнтра (сябра Праўлення і журналіст Нільс-Івар Ларсан) адмовілі ў візах.

Пра гэта яны паведамілі сваім калегам з ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", з якімі планавалі сустрэцца ў Мінску. Акрамя журналістаў, госці меркавалі спаткацца з прадстаўнікамі беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, мясцовымі аўтарамі і выдаўцамі. Да вандроўкі рыхтаваліся некалькі месяцаў.

Прыбыўшы каля гадзіны ночы ў аэрапорт, скандынаўскія госці збіраліся аформіць двухдзённыя турыстычныя візы. (Такі спосаб атрымання візаў прадугледжаны для грамадзян краін, у якіх няма беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, і Данія з Нарвегіяй — акурат такія краіны.)

Паводле суразмоўцы БАЖ, яны мелі запрашэнне ад мясцовага турыстычнага агенцтва, і ўсе дакументы — на атрыманне віз, пералёт, пражыванне ў гатэлі — рыхтаваў нарвежскі турагент, які спецыялізуецца на Усходняй Еўропе.

"Спачатку спецыяліст па візах, праглядзеўшы маю анкету на візу і пашпарт, захацеў пагутарыць з чалавекам, які нас сустракаў, — распавёў БАЖ Карл Мортан Іверсан, арганізатар паездкі. — Я яму патэлефанаваў, і яны паразмаўлялі. Відавочна, гэтага падалося недастаткова, бо афіцэр захацеў паразмаўляць з прадстаўнікамі турагенцтва, якое нас запрашала. Я патэлефанаваў па "гарачай лініі", але ніхто не адказаў, бо было ўжо каля трох гадзін ночы. На што афіцэр адказаў, што трэба было ляцець ранейшым рэйсам.

Пасля дыскусій супрацоўнік пачаў афармляць дакументы і сказаў, што консульскі збор за 4 візы складзе 360 еўра, і мы аддалі яму гэтую суму. Праз 20 хвілін прыйшла жанчына ў форме, забрала нашы пашпарты і сказала нам чакаць яе тут. Трошкі пазней нас правялі да багажнага аддзялення — каб мы забралі нашы рэчы, бо аэрапорт зачыняўся. Потым — назад у візавы аддзел. Пасля ці то супрацоўнік аэрапорта, ці то памежнік правёў нас у транзітную зону, дзе папрасіў зноў пачакаць, пад наглядам жанчыны-афіцэра. Нам мала што тлумачылі, але ў выніку мы зразумелі, што павінны чакаць ранішніх адлётаў назад у Нарвегію і Данію, а пашпарты нам вернуць падчас пасадкі на зваротны рэйс.

Праз пэўны час прыйшла супрацоўніца памежнай службы, якая прыстойна размаўляла па-англійску, і растлумачыла, што консул вырашыў адмовіць нам у візах, і мы не можам аспрэчваць гэтага рашэння. Яна падкрэсліла, што ў беларускіх уладаў ёсць права адмаўляць у візе, хаця пры гэтым і была запатрабавана аплата консульскага збора.

Нас трымалі ў месцы без доступу да ежы і напояў. У пэўны момант у аднаго з удзельнікаў дэлегацыі здарыліся праблемы з сэрцам, і ён папрасіў вады запіць лекі. Калі наша "ахоўніца" не зразумела, ён запатрабаваў лекара. Трохі пазней прыехала лекарка і прапанавала агледзець яго, але ён адмовіўся і растлумачыў, што яму проста патрэбная вада. Гэты інцыдэнт справакаваў палкую спрэчку паміж лекаркай і ахоўніцай. Каля шасці гадзін раніцы адлятаў самалёт у Франкфурт з двума вольнымі месцамі, так што два нашых калегі паляцелі назад. Яны атрымалі свае пашпарты каля выхаду. Два чалавекі засталіся чакаць рэйса на 15.30".

Сябра Праўлення нарвежскага ПЭН-Цэнтра Уільям Нюгард ужо пракаментаваў інцыдэнт на сайце нарвежскай штодзённай газеты Aftenposten: "Важна паказаць усяму свету, які рэжым кіруе ў Беларусі — гэта адна з праблем, якімі займаецца ПЭН. Беларусь — удзельнік ААН, і важна, каб мы рэагавалі, калі яны так сябе паводзяць…".
-99%
-20%
-27%
-5%
-10%
-10%
-15%
-20%
-7%