1. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  2. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  3. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  4. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  5. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  6. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  7. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  8. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  9. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  10. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  11. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  12. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  13. Церкви «Новая Жизнь» предлагают выплатить 170 тысяч долларов. В ЖРЭО объяснили, откуда такие цифры
  14. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  15. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  16. США ввели новые санкции против России и высылают 10 российских дипломатов
  17. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  18. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  19. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  20. Правительство запретило вывоз из Беларуси пшеницы, гречихи, кукурузы и других злаков
  21. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  22. Как не перепутать грипп с простудой и коронавирусом, рассказывает врач
  23. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  24. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  25. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  26. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  27. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  28. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  29. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  30. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада


27 лістапада — 91-я гадавіна Слуцкага збройнага чыну.

Чаму на Слуцкім паўстанні 1920 года робіцца такі акцэнт? Гэта ж быў не адзіны факт антыбальшавіцкага супраціву на тэрыторыі Беларусі ў тыя віхурныя часы. Але менавіта Слуцкае паўстанне мела пад сабой наймацнейшы палітычны грунт. Гэта быў не стыхійны бунт супраць новых парадкаў, а сістэмная спроба адстаяць незалежнасць беларускай нацыянальнай дзяржавы.

Паўстанне пачалося пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы, якая "пасекла край наш папалам": польская і савецкая дзяржавы падзялілі Беларусь. Польскія войскі, згодна з дамовай, адышлі, вызваліўшы нейтральную паласу, у якой якраз і ляжала Случчына.

У Слуцку, піша гісторык Анатоль Грыцкевіч, моцныя пазіцыі займала партыя эсэраў, якая абапіралася на беларускае сялянства. Эсэры стаялі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. З адыходам палякаў сяляне абралі Беларускія нацыянальныя камітэты як органы народнай улады ў павеце. Эсэры стаялі на чале тых камітэтаў, яны ж ініцыявалі Першы з’езд Случчыны.

Ён адбыўся 14–15 ліпеня 1920 г. у Слуцку, ў вялікай зале дома Эдварда Вайніловіча. З’езд прыняў рэзалюцыю аб барацьбе за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку і выбраў Раду, у склад якой увайшлі Уладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Пётр Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

"Першы Беларускі З’езд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сведчыць, што ўсе свае сілы аддасць на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны.

З’езд катэгарычна пратэстуе проці акупацыі родных зямель чужацкімі наездамі і проці самазванай Савецкай улады, як урад Кнорына і іншыя, якія паўтвараліся на Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і дагэтуль, і мы, аддаючы справе адбудавання нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцці, звяртаемся да ўсяго свету і Саюзу Народаў аб дапамозе ў стварэнні нашай вайсковай сілы…

Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных граніцах!" — пісалася ў рэзалюцыі З’езду.

Слуцкая рада за тры дні мабілізавала каля 4000 чалавек (па некаторых звестках 10 000). (Як адзначае гісторык Уладзімір Ляхоўскі, маглі б мабілізаваць і 50 тысяч, калі б была зброя.) Рада сфармавала два палкі: Першы Слуцкі полк і Другі Грозаўскі полк. Гэтыя два палкі ўтварылі Слуцкую брыгаду пад камандваньнем Антона Сокала-Кутылоўскага. Камандаванне войскамі было размешчанае ў Семежаве.

"3 Паўстаннем Случчыны салідарызавалася тагды ўся Беларусь. Беларускія жаноцкія арганізацыі прыслалі 1-му Слуцкаму палку палкавы сьцяг нацыянальны з Пагоняй, вышытымі на ім словамі прысвячэньня: "Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!" — успамінаў у лісце да Канстанціна Езавітава былы старшыня З’езду Случчыны, камісар Другога Грозаўскага палка Васіль Русак. — …Вораг быў у чысленнай перавазе і падгатаваны к вайне. Мы былі ў меншым ліку — хто ня быў малы, ня будзе вялікі! 12 тысяч паўстанцаў з аружжам у руках цэлай Случчыне сказалі голасна: "Гнаць польскіх паноў і маскоўскіх камісараў! Нехай жыве Вольная Беларусь!"

Гэты народны ўздым маляўніча апісаў у сваіх успамінах сведка тых падзей Алесь Змагар: "У Слуцку на Базарнай плошчы адбываецца мітынг, на якім прамаўлялі Старшыня Рады Пракулевіч, сябра Рады Ю. Лістапад і яшчэ некалькі вайскоўцаў. Асабліва памятна прамова падпалк. Гаўрыловiча. „Браты-Беларусы! Я не красамоўца. Я — франтавік. Ваяваў супроць немцаў. Потым… супроць чырвоных маскалёў… Прачуў я, што вам пагражаюць з Масквы бальшавікі. Пакінуў белых… Прабіраўся цераз франты… Спяшаў да свайго народа. Часта нараджаўся на смерць… Але Бог сцярог… I я з вамі. Я маю веды… веды камандзіра-франтавіка… Хачу іх перадаць для абароны свае Бацькаўшчыны. Гэта — мой абавязак…
Я кончыў. Запісвайцеся ў добраахвотнікі. Хто ў войска — падыходзь да гэтага століка, хто ў Чырвоны Крыж — да таго“. I захвалявалася плошча: — Пішы мяне… — Мяне пішы… Лезлі адзін цераз другога, стараючыся запісацца першым. Я антылярысты… разумею гарматы,- крычаў высокі сухарлявы дзед, распіхаючы локцямі натоўп… Вось і каля століка. — Пішы ў антылерыю… — Ды дзе табе? — адгаварваў пісар. — Хопіць малодшых. Але дзед ня ўнімаўся, пакуль не запісалі ў вабоз… — Калі не здолею быць пры гармаце, то хоць амуніцу спрытней за маладога падвязу,- бурчэў задаволены дзед".

Супраць беларускіх войскаў білася Омская дывізія бальшавікоў. Баі вяліся ў раёне в. Быстрыца, ля мяст. Капыль і ў іншых населеных пунктах. У гэтых баях паўстанцы наносілі страты, бралі палонных, адбівалі населеныя пункты. Некаторыя чырвонаармейцы, у асноўным з расійскіх сялян, сілай мабілізаваных у Чырвоную Армію, добраахвотна здаваліся у палон або пераходзілі са зброяй.

Па ўсім 100-кіламэтровым фронце. Капыль-Цімкавічы-Вызна бальшавікі вымушаны былі адступіць. Беларускія аддзелы мелі вельмі моцную падтрымку з боку мясцовага насельніцтва, але ім бракавала зброі і амуніцыі.

У баі ля мястэчка Капыль жаўнеры Грозаўскага палка захапілі ў палон роту чырвонаармейцаў з канцылярыяй і ўсёй амуніцыяй. Былі захоплены ў палон і сябры рэўкама, створанага савецкім камандаваннем. Пасля гэтага бою аддзелы 2-га Грозаўскага палка выцяснілі чырвоныя падраздзяленні з Цімкавічаў на ўсход.

Былі сутыкненні ля вёсак Быстрыцы, Васільчыцы, Верабейчыцы, Дашкава, Васілішкі, Лютавічы, Мацкевічы, Садовічы, Морач.

4 снежня пачаўся новы наступ Чырвонай арміі. Нястачы зброі і набоеў сталася няўдачай у баі пад вёскай Ядчыцы 6 сьнежня. 7 снежня беларускія часткі пакінулі Семежава. Не хапала амуніцыі, харчавання, сярод паўстанцаў пачалася эпідэмія тыфу.

Эдвард Вайніловіч (фундатар Чырвонага касцёла ў Мінску, уладальнік маёнткаў Пузава і Савічы) у сваіх успамінах згадвае, што пасля баёў ля Вызны і Семежава чырвоныя войскі зайшлі далёка за дзяржаўную мяжу, вызначаную Рыжскай дамовай, ажно за Пузаў, пад Ёдчыцы, што было ўжо на тагачаснай польскай тэрыторыі. Ён сведчыць, што польскія войскі нават адсунуліся за сваю дэмаркацыйную лінію. Гэта было зроблена, каб даць магчымасць савецкім войскам разграміць паўстанцаў.

Сабраўшы значныя сілы, раніцай 19 снежня Чырвоная Армія пачала наступ, каб зліквідаваць узброенае паўстанне...

Штаб Слуцкай брыгады перадыслакаваўся ў в. Заастравечча (Клецкі раён) каля р. Лань, за якой стаялі польскія войскі. Сюды збіраліся разбітыя аддзелы паўстанцаў. Рада Случчыны прыняла рашэнне перайсці раку ў раёне размяшчэння 41-га польскага палка. 29 снежня Слуцкая брыгада перайшла за р. Лань і была абяззброеная і інтэрніраваная польскімі вайсковымі ўладамі. Са складу брыгады адзін батальён (каля 400 чалавек) на чале са сваімі афіцэрамі застаўся ў нейтральнай зоне для працягу ваенных дзеянняў партызанскага характару. У асноўным гэта былі прыхільнікі генерала С. Булак-Балаховіча. Яны пайшлі на ўсход, у тым ліку ў лясы на Капыльшчыне і змагаліся яшчэ доўгі час.

Афіцэраў і стральцоў, якія перайшлі Лань, інтэрніравалі ў Беласток, а потым перавезлі ў Дарагуск пад Бугам, дзе утрымлівалі да канца траўня 1921 года.

Тых, хто вярнуўся на радзіму, ГПУ-НКВД спачатку не чапала, бо чакала, што да іх далучацца астатнія ўдзельнікі паўстання.

Аднак літаральна праз 7–8 месяцаў іх арыштавалі, судзілі і выслалі ў Гулаг.

"Факт Слуцкага Паўстання ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу з перадавымі народамі СССР (грузінамі, украінцамі), якія пасля развалу Расійскай імперыі хоць і не змаглі ўтрымаць сваю палітычную незалежнасць, то ў кожным выпадку вялі за яе ўпорнае змаганне, — пісаў Васіль Русак.

На эміграцыі 27 лістапада ўваходзіла ў спіс трох найгалоўных грамадскіх святаў, што адзначала беларуская дыяспара.

У сёньняшняй Беларусі 27 лістапада ўшаноўваецца незалежным грамадзтвам як Дзень герояў у памяць паўстанцаў-случакоў.
-30%
-15%
-5%
-25%
-19%
-99%
-20%
-25%
-20%
0071694