
На пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама ў чацвер прынята рашэнгне пра аптымізацыю сеткі прафесійна-тэхнічнай адукацыі вобласці. Гэта азначае, па-першае, выключэнне дублявання спецыяльнасцей. У некаторых рэгіёнах вобласці адную і тую ж спецыяльнасць выкладаюць адразу ў некалькіх навучальных установах. У выніку частка вучэбных месцаў застаецца незапатрабаванай, а бюджэтныя сродкі выдаткоўваюцца не рацыянальна. Акрамя таго, для дапамогі школьнікам будуць створаныя спецыяльныя кансультацыйныя пункты.
Неабходнасць зменаў у прафесійна-тэхнічнай адукацыі выклікана найперш дэмаграфічнай сітуацыяй. Колькасць выпускнікоў школ сёлета скарацілася на 3 300 чалавек. Прагнозы на бліжэйшыя пяць год неаптымістычныя. На ўсе навучальныя ўстановы такім чынам проста не хопіць навучэнцаў.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Скачать видео (4.62 МБ)