Алеся БЯЛЕНІК,

У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна.

Як паведамляе Bialystok.gazeta.pl, з дня на дзень перастануць курсаваць памежныя цягнікі PKP Przewozy Regionalne. Да 10 снежня будуць ездзіць дзве пары цягнікоў з Кузніцы Беластоцкай на Гродна і пара цягнікоў з Беластока на Гродна. Пасля ў раскладзе яны не прадугледжаныя.

Таксама 62 цягнікі Regio (раней асабовыя) пакуль курсуюць толькі да 31 снежня, таму што перавозчык дагэтуль працягвае перамовы з маршалкоўскай адміністрацыяй на тэму дафінансавання. 

У бюджэце ваяводства на 2012 год ідзе размова пра 15,5 мільёнаў злотых з уласных прыбыткаў і 5,7 мільёнаў злотых з чыгуначнага фонду. Рэгіянальныя перавозкі хацелі б больш як мінімум на 3 мільёны злотых. 


{banner_819}{banner_825}
-50%
-20%
-40%
-10%
-71%
0065451