Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


"Дзяркамдрук выносіць папярэджаньні як дзяржаўным, так і недзяржаўным выданьням", - паведаміў М.Падгайны ў інтэрвію "Інтэрфаксу". Разам з тым, як адзначыў старшыня Камітэту, недзяржаўная прэса атрымлівае больш папярэджаньняў за дзяржаўную. Гэтак, 2 папярэджаньні мае газэта "Наша ніва", па адным - "Белорусская деловая газета" й "Народная воля". Кіраўнік Дзяржкамдруку падкрэсьліў, што ў недзяржаўнай прэсе практычна адсутнічаюць станоўчыя матэрыялы аб працы праваахоўных органаў, а ёсьць толькі мэтанакіраваная праца з мэтаю дыскрэдытацыі міліцыі ў вачох грамадзкасьці. Нагадаем, што пасьля масавага затрыманьня журналістаў, якія асьвятлялі акцыю апазыцыі 25 сакавіка 2000 г., Беларуская Асацыяцыя Журналістаў зьвярнулася да супрацоўнікаў недзяржаўных мэдыяў з заклікам ігнараваць у сваіх матэрыялах працу беларускай міліцыі.

Радыё Рацыя