1. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  2. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  3. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  4. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  5. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  6. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  7. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  8. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  9. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  10. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  11. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  12. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  13. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  14. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  15. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  16. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  17. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  18. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  19. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  20. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  21. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  22. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  23. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  24. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  25. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  26. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  27. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  28. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  29. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  30. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска


Выбар аб'ектаў для праекту Сусьветнага Банку ў Беларусі "Ашчаджэньне энэргіі ў сацыяльнай сфэры" ў бліжэйшы час будзе скончаны. Пра гэта ў мінулую пятніцу паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва гэтай арганізацыі ў нашай краіне Сяргей Кулік. Паводле ягоных словаў, усяго пад час рэалізацыі праекту плянуецца правесьці тэхнічнае й тэхналягічнае пераабсталяваньне 500 тыповых аб'ектаў сацыяльнай сфэры, сярод якіх прыкладна пароўну школаў ды больніцаў. На аб'ектах зьявіцца новае асьвятляльнае ды ацяпляльнае абсталяваньне, будуць праведзеныя цеплаізаляцыйныя работы. Гэта, па разьліках экспэртаў Сусьветнага Банку, дапаможа дзяржаве зэканоміць значныя сродкі.

Сп. Кулік паведаміў, што ў студзені заплянавана даць ацэнку агульнага кошту праекту. Тым самым фактычна будзе прыняты яго канчатковы варыянт. Далей Сусьветны Банк і Беларусь заключаць юрыдычнае пагадненьне пра пазыку. Перш чым пагадненьне ўступіць у сілу, яго мусіць разгледзець ды зацьвердзіць Рада Дырэктараў Банку. С.Кулік мяркуе, што гэты працэс надоўга не зацягнецца, бо ўрад Беларусі сам зацікаўлены ў рэалізацыі праекту энэргаашчаджэньня.

Ужо на пачатку наступнага ацяпляльнага сэзону некаторыя аб'екты будуць пераабсталёўвацца ў рамках рэалізацыі праекту. Поўнае пераабсталяваньне гэтых аб'ектаў, магчыма, да таго часу яшчэ й не адбудзецца, аднак першыя станоўчыя вынікі ўжо павінны быць. Дырэктар прадстаўніцтва Сусьветнага Банку сказаў, што для пераабсталяваньня кожнага аб'екту ў адпаведнасьці з праектам неабходна $30.000-80.000. Пры гэтым агульны кошт праекту па папярэдніх разьліках складзе $15-40 млн. У пагадненьні пра пазыку будзе таксама вызначаная прапорцыя ўнёскаў абодвух бакоў. Звычайна Сусьветны Банк выдаткоўвае 60% ад неабходнай для рэалізацыі праекту сумы, а яго партнэр (урад краіны) - 40%.

Дарэчы, з часоў уступленьня Беларусі ў Сусьветны Банк у 1993-94 гг. былі рэалізаваныя 3 асноўныя крэдытныя праекты: пазыка на інстытуцыйнае будаўніцтва ($8,3 млн), рэабілітацыйная пазыка ($120 млн) і пазыка на ўдасканаленьне лясной гаспадаркі ($41,900 млн).

У 1995-97 гг. была падрыхтаваная праектная дакумэнтацыя на пазыкі, накіраваныя на разьвіцьцё прадпрымальніцтва, нафтавай галіны, на ахову навакольнага асяродзя ў басэйне ракі Прыпяць, а таксама паляпшэньне гарадзкога водазабесьпячэньня. Аднак далейшую працу па гэтых праектах спынілі з-за адсутнасьці ўзгодненай з Сусьветным Банкам праграмы рынкавых рэформаў, якія былі асноўнай умовай для выдзяленьня сродкаў. Яшчэ адной прычынай "замарожваньня" спрацоўніцтва сталі цяжкасьці ў вырашэньні шэрагу ўнутраных праблемаў, зьвязаных з мэханізмам звароту рэсурсаў адпаведным галінам ды ведамствам.

Разам з асноўнымі праектамі Сусьветнага Банку ў Беларусі ажыцьцяўлялася праграма тэхнічнай дапамогі, для фінансаваньня якой выкарыстоўваліся гранты Банку й краінаў-донараў, пераважна чынам Японіі. Найбуйнейшымі праектамі, зрэалізаванымі з дапамогаю грантавых сродкаў, зьяўляюцца праект перадухіленьня выкарыстаньня азонаразбуральных рэчываў і праект аховы біялягічнай разнастайнасьці лясоў.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя
-12%
-50%
-12%
-50%
-40%
-10%
-20%
-10%
-10%
-15%
0069757