Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  2. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  3. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  4. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  5. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  6. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  7. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  8. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  9. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  10. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  11. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  12. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  13. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  14. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  15. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  16. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  17. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  18. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  19. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  20. Странные жировки, прекращение вещания Euronews, как уехать к морю и змеи в городе — все за вчера
  21. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  22. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  23. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  24. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  25. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  26. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  27. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  28. Как сохранить здоровье в офисе? Лайфхаки от терапевта
  29. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  30. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси


Ім стаў дырэктар Інстытуту Лесу з Гомлю, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі й Расейскай Акадэміі Сельскагаспадарчых Навук, незалежны экспэрт ААН па лесе Віктар Іпацьеў.

Амаль два месяцы Нацыянальная Акадэмія Навук ня мела кіраўніка. На пачатку сьнежня прэзыдэнт Акадэміі Навук Аляксандар Вайтовіч быў абраны старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу й, натуральна, склаў свае паўнамоцтвы. Дарэчы, пасада прэзыдэнта Акадэміі Навук - выбарчая, прэзыдэнт абіраецца на агульным сходзе Акадэміі тайным галасаваньнем. На пасаду выканальніка абавязкаў прэзыдэнта Віктара Іпацьева прызначыў Прэзыдыюм АН.

На жаль, акрамя кароткай біяграфіі, так званай даведкі-аб'ектыўкі, пераліку ганаровых званьняў і рэгаліяў, інфармацыі пра новапрызначанага прэзыдэнта амаль няма. Мы зьвязаліся зь віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі Навук, акадэмікам, дырэктарам Інстытуту Геалягічных Дасьледаваньняў Радзімам Гарэцкім, які толькі ад Радыё Рацыя даведаўся, што прызначылі выканальніка абавязкаў прэзыдэнта Акадэміі Навук.

Р. Гарэцкі: - Па статуце прэзыдэнт Акадэміі павінен выбірацца агульным сходам Акадэміі Навук, акадэмікамі. Туды ўваходзяць акадэмікі, член-карэспандэнты й некаторыя прадстаўнікі з кожнага інстытуту - гэта завецца Агульны Сход Акадэміі Навук - прыблізна праз год і 4 месяцы, калі заканчваецца тэрмін дзеяньня Прэзыдыюму, які працуе зараз. Выконваючы абавязкі, гэта, канечне, рэдкі выпадак. Хаця быў такі выпадак, але зусім па іншай справе, калі зьехаў ад нас Платонаў. Тады выканальнікам абавязкі стаў віцэ-прэзыдэнт. І па статуце так і трэба. Адзін зь віцэ-прэзыдэнтаў становіцца выканальнікам абавязкаў. Праўда, Іпацьеў быў член Прэзыдыюму.

І.С.: - Як на Вашу думку, ці павінны абмяркоўвацца з кіраўніцтвам Акадэміі Навук такія пытаньні, як прызначэньне выканальніка абавязкаў прэзыдэнта Акадэміі?

Р.Г.: - Безумоўна, павінна было быць абмеркаваньне. Павінен абмеркаваць прэзыдыум. Абмеркаваньне павінна быць і на аддзяленьнях навук, іх у нас 6. Гэта ёсьць нармальна й дэмакратычна, тут прызначылі з гары. Гэта мінус.

І.С.: - Вы ведаеце спадара Іпацьева?

Р.Г.: - Ён дырэктар Інстытуту Лесу. Ягоны бацька быў членам-карэспандэнтам нашай Акадэміі. Сам ён родам зь Сібіры, а бацька з Растова, - яны рускія людзі, і мовы беларускай ён ня ведае. Працуе на Беларусі ўжо вельмі даўно, ён вучань Паўла Пракоф'евіча Рагавога. Ён неблагі спэцыяліст па лесе, па глебах. Некалькі гадоў быў адзіным сэнатарам ад Акадэміі Навук у лукашэнкаўскім Сэнаце. Канечне, чалавек дзелавы, але беларускасьці слабавата. Думаецца, што лепей, калі прэзыдэнтам становіцца прадстаўнік карэннае нацыянальнасьці. Гэта вельмі важны момант.

У інтэрвію карэспандэнту БелТА новапрызначаны выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Акадэміі Навук Віктар Іпацьеў сказаў: - Галоўнай сваёй задачай на гэтым няпростым этапе я лічу захаваньне навуковай базы Беларусі, больш шырокае выкарыстаньне новых тэхналёгіяў і распрацовак беларускіх навукоўцаў у народнай гаспадарцы, павышэньне іх эфэктыўнасьці.

Нагадаю, цягам апошніх двух дзесяткаў гадоў прэзыдэнтамі Акадэміі Навук Беларусі былі фізык Мікалай Барысевіч, матэматык Уладзімер Платонаў, заоляг Леанід Сушчэня, фізык Аляксандар Вайтовіч. Цяпер прызначаны лясьнік Віктар Іпацьеў.

Іна Студзінская

Радыё Рацыя
-99%
-30%
-11%
-10%
-30%
-30%
-10%
-50%
-40%